Meta збірае каманду для ўбудоўвання АІ-тэхналогій у Facebook і Instagram
Кампанія створыць новую групу каманд, якія сфакусуюцца на генератыўным штучным інтэлекце.
Кампанія створыць новую групу каманд, якія сфакусуюцца на генератыўным штучным інтэлекце.
Кампанія створыць новую групу каманд, якія сфакусуюцца на генератыўным штучным інтэлекце.
Пра гэта заявіў Марк Цукерберг у сваім фэйсбуку. У групу ўвойдуць некалькі каманд, якія будуць арганізаваныя пад кіраўніцтвам цяперашняга дырэктара па прадуктах Крыса Кокса. Цукерберг дадаў, што новыя «творчыя і экспрэсіўныя» АІ-інструменты будуць задзейнічаныя ў сэрвісах кампаніі.
«Мы вывучаем магчымасці працы з тэкстам (напрыклад, чаты ў WhаtsApp і Messenger), з выявамі (напрыклад, крэатыўныя фільтры Instagram і рэкламныя фарматы), а таксама з відэа і мультымадальнымі магчымасцямі. Нам трэба будзе зрабіць фундаментальную працу, перш ніж мы дабяромся да сапраўды футурыстычных магчымасцей, але я ў захапленні ад усяго новага, што мы створым на гэтым шляху», — напісаў Цукерберг.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
И назовут они его ФейсбуГей