Meta паказала платную верыфікацыю акаўнтаў у Facebook і Instagram
Кампанія запусціла падпіску Meta Verified, падпісчыкі атрымліваюць сінюю птушку верыфікацыі ў сацсетках і доступ да шэрагу іншых функцый.

Падпіска каштуе $11,99 для тых, хто аплачвае яе на сайце і $14,99 пры куплі праз iOS. Паслуга ўжо з’явілася ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Паводле слоў Марка Цукерберга, падпіска будзе запушчаная «ў вялікай колькасці краін найбліжэйшым часам», аднак тэрміны і дэталі не раскрываюцца.
Раней Twitter дадаў платную верыфікацыю ў сваю падпіску Twitter Blue ў лістападзе 2022 года. Аднак праз некалькі дзён яе прыйшлося спыніць праз вялікую колькасць фэйкавых і парадыйных акаўнтаў. Падпіска каштуе $11 на месяц для тых, хто аплачвае яе на iOS, і $8 для астатніх.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.