Meta губляе ветэранаў, віцэ-прэзідэнтаў — «выраўноўвае» іерархію
На ўнутранай камунікацыйнай платформе Meta з’яўляецца мноства развітальных пастоў на фоне будучых звальненняў і змяненняў у кампаніі, піша Insider паводле слоў супрацоўнікаў.

Апошнімі тыднямі пра свой сыход паведамілі некалькі менеджараў найвышэйшага звяна і віцэ-прэзідэнтаў. Паводле слоў суразмоўцаў выдання, пасты людзей, якія сыходзяць, цякуць бесперапынным патокам.
Усе супрацоўнікі, якія сыходзяць, працуюць у бізнэс-падраздзяленні Meta, дзе на будучым тыдні ў рамках трэцяй хвалі другога раўнда звальненняў будзе скарочана каля 6 тысяч чалавек. Чакаецца, што яна будзе «крывавейшай» за другую, падчас якой у красавіку звальнялі ІТ-супрацоўнікаў.
Менеджарам узроўню віцэ-прэзідэнтаў у асноўным прама кажуць, ці пазбаўляюць іх працы ў рамках бягучай рэарганізацыі, і дазваляюць знайсці іншую працу ў кампаніі або сысці да пачатку масавых звальненняў. У шараговых супрацоўнікаў такой прывілеі звычайна няма. Раней Марк Цукерберг абвясціў 2023 «годам эфектыўнасці» і заявіў, што хоча зрабіць іерархію кампаніі больш плоскай — паменшыць колькасць менеджарскіх слаёў і знізіць выдаткі.
Insider адзначае, што на гэтым тыдні з кампаніі сышоў віцэ-прэзідэнт па партнёрствах, які прапрацаваў тут больш за 10 гадоў, а раней пра аналагічнае рашэнне абвясцілі яшчэ тры віцэ-прэзідэнты, два з якіх аддалі кампаніі больш за дзясятак гадоў жыцця і базаваліся ў офісе Meta ў Осціне. Крыніцы Insider кажуць, што кампанія плануе моцна паменшыць штат у гэтым горадзе — раней такая доля спасцігла лонданскі офіс.
У Meta адмовіліся ад каментароў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Эй, цукер! Меняй свой логотип с синего на красный! Под стать морю крови от твоих директоров