Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta патрабуе кадаваць хутчэй і выдае інжынерам бэйджы за вайб-кодынг

Кампанія перабудоўвае ШІ-распрацоўку і заклікае каманды карыстацца знешнімі платформамі для больш хуткага прататыпавання і выкату зменаў.

2 каментарыя

Паводле ўнутраных дакументаў, атрыманых Business Insider, падраздзяленне Meta Superintelligence Labs (MSL) арыентуе каманды Product and Applied Research (PAR) на пераход з павольнай «хатняй» інфраструктуры кампаніі на папулярныя інструменты распрацоўкі кшталту Vercel і GitHub.

У адным з дакументаў гаворыцца, што цяперашнія сістэмы Meta, разлічаныя на мільярды карыстальнікаў і велізарныя каманды, «занадта доўга» дэплояць змяненні і «не падыходзяць для вайб-кодынгу». Паралельна MSL будуе ўнутраную альтэрнатыву пад назвай Nest — платформу для размяшчэння TypeScript-аплікацый унутры інфраструктуры Meta, з планам давесці час выкату да дзвюх хвілін.

У іншым дакуменце гаворыцца, што звязка Vercel і GitHub ужо выкарыстоўваецца PAR для паскоранага стварэння прататыпаў: на гэтых платформах працуе не менш за дзесяць праектаў, абнаўленні выкатваюцца «за хвіліны». У дакументах падкрэсліваецца, што апора на знешнія інструменты дазваляе абысці абмежаванні ўласных сістэм Meta, створаных «для іншай эпохі».

Унутры кампаніі расце і ціск на супрацоўнікаў: Meta адсочвае выкарыстанне ШІ праз дашборды і гейміфікуе ўкараненне. Выданне перадае, што добраахвотная праграма Level Up праз чат-бота Metamate выдае бэйджы за актыўнасць. У Reality Labs пастаўлена мэта падняць долю карыстальнікаў ШІ-інструментаў вышэй 75% (паводле дадзеных на чэрвень паказчык вырас з 30% да 70%).

Марк Цукерберг публічна заяўляў, што да канца 2025 года ШІ ў Meta зможа працаваць на ўзроўні мідл-інжынера, а «да сярэдзіны—канца наступнага года» агенты-кодэры будуць выконваць істотную частку R&D.

Google упарадкавала свайго ШІ-агента для праграмістаў

Па тэме

«Лепшы ў свеце ШІ для кодынгу» ад Anthropic працуе аўтаномна да 30 гадзін

ШІ-рэдактар кода Cursor запусціў бясплатны курс для распрацоўшчыкаў

Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце

Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Хорошая компания, раз выдает значки за д***мокодинг. 😁

0

💯%