Meta звальняе VR-распрацоўшчыкаў. Падраздзяленне стратнае

Кампанія скарачае распрацоўшчыкаў у сваім падраздзяленні Reality Labs. Кіраўніцтва тлумачыць гэта аптымізацыяй і ўзмацненнем інвестыцый у тэхналогію змяшанай рэальнасці (MR).

2 каментарыя

Пад удар трапілі супрацоўнікі, што працавалі над рознымі VR-праектамі, уключаючы гарнітуру віртуальнай рэальнасці Quest, распрацоўшчыкі VR-гульняў і фітнес-аплікацый. Сярод пацярпелых — фітнес-гульня Supernatural, якую Meta набыла больш чым за $400 мільёнаў. Звальненні закранулі і падраздзяленне Oculus Studios, якое займаецца распрацоўкай гульняў і кантэнту для Quest.

Кампанія патлумачыла скарачэнні імкненнем да аптымізацыі працоўных працэсаў, адначасова падкрэсліўшы, што інвестыцыі ў тэхналогію змяшанай рэальнасці (MR) скарачацца не будуць. Паводле прадстаўніка Meta, гэта дазволіць кампаніі больш эфектыўна ствараць MR-праекты для ўзрастаючай аўдыторыі і пры гэтым не спыняць падтрымку цяперашніх прадуктаў.

Паралельна з аптымізацыяй кадраў Meta сутыкаецца з праблемамі ў продажах VR-шлемаў Quest. У той час як продажы разумных акуляраў Ray-Ban Smart Glasses перавысілі чаканні, лінейка Quest працягвае страчваць пазіцыі. У прыватнасці, гарнітура Quest 3S, выпушчаная мінулай восенню, ужо прадаецца са зніжкай каля 10% у некаторых камплектацыях.

Эксперты мяркуюць, што новыя звальненні ў Reality Labs могуць сведчыць пра перагляд прыярытэтаў у развіцці VR-накірунку. Падаецца, што Meta вырашыла зрабіць стаўку на тэхналогію MR. Раней кампанія ўжо праводзіла хвалю скарачэнняў у межах агульнай стратэгіі зніжэння выдаткаў. У лютым Meta звольніла каля 5% агульнага штата. Аперацыйныя страты падраздзялення Reality Labs у чацвёртым квартале склалі $4,97 мільярда пры аб’ёме продажаў у $1,1 мільярда.

Францыя пераманьвае амерыканскіх даследчыкаў. Кіраўнік ШІ Meta ухваляе
Па тэме
Францыя пераманьвае амерыканскіх даследчыкаў. Кіраўнік ШІ Meta ухваляе
Meta дапамагае Кітаю з ШІ? Былая супрацоўніца вырашыла расказаць пра сакрэты кампаніі
Па тэме
Meta дапамагае Кітаю з ШІ? Былая супрацоўніца вырашыла расказаць пра сакрэты кампаніі
Meta выпусціла новае пакаленне ШІ-мадэляў Llama 4 з «мультыэкспертнай» архітэктурай
Па тэме
Meta выпусціла новае пакаленне ШІ-мадэляў Llama 4 з «мультыэкспертнай» архітэктурай

Читать на dev.by