Meta запусціла чат-бот, які сам знойдзе вам пару

Кампанія прэзентавала новыя функцыі для Facebook Dating, якія павінны палегчыць пошук партнёраў і скараціць час, які карыстальнікі марнуюць на бясконцыя свайпы.

Пакінуць каментарый

Абнаўленне ўключае чат-бота Dating Assistant і функцыю Meet Cute, якая аўтаматычна падбірае пару раз на тыдзень. ШІ-асістэнт здольны дапамагаць у пошуку па канкрэтных запытах. Напрыклад, можна папрасіць знайсці «дзяўчыну з Брукліна, якая працуе ў ІТ».

Чат-бот таксама падказвае, як палепшыць профіль, і прапаноўвае ідэі для спатканняў. Ён з’явіцца ва укладцы Matches і паступова стане даступны карыстальнікам у ЗША і Канадзе.

Другая функцыя — Meet Cute — раз на тыдзень аўтаматычна злучае карыстальніка з патэнцыйным партнёрам на аснове персаналізаванага алгарытму.

Паводле слоў Meta, гэта рашэнне падыдзе тым, хто стаміўся ад бясконцых свайпаў і хоча «свежы спосаб пашырыць кола знаёмстваў». Карыстальнікі пры гэтым могуць адмовіцца ад удзелу ў Meet Cute.

Падобныя эксперыменты на рынку ўжо прадпрымаліся: яшчэ ў 2013 годзе сэрвіс OkCupid запускаў аплікацыю Crazy Blind Date, але яна не атрымала шырокага распаўсюджвання.

Зумеры не любяць дэйтынг-аплікацыі, а ШІ-функцыі ім не патрэбны
Па тэме
Зумеры не любяць дэйтынг-аплікацыі, а ШІ-функцыі ім не патрэбны
Perplexity прэзентавала ШІ-агента для электроннай пошты
Па тэме
Perplexity прэзентавала ШІ-агента для электроннай пошты
Meta паказала Ray-Ban Display — першыя разумныя акуляры з убудаваным дысплеем
Па тэме
Meta паказала Ray-Ban Display — першыя разумныя акуляры з убудаваным дысплеем

Читать на dev.by