Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta запусціла праграму Threads на iOS і Android усюды, акрамя ЕС

Сацсетка афіцыйна запрацавала: праграму можна спампаваць у App Store і Google Play. Таксама працуе вэб-версія сэрвісу.

Пакінуць каментарый
Meta запусціла праграму Threads на iOS і Android усюды, акрамя ЕС

Сацсетка афіцыйна запрацавала: праграму можна спампаваць у App Store і Google Play. Таксама працуе вэб-версія сэрвісу.

У Threads пры ўваходзе можна імпартаваць даныя з Instagram: нікнэйм, імя, апісанне, аватар і падпіскі. Профіль можна схаваць ад карыстальнікаў, не падпісаных на рахунак. На галоўнай старонцы — стужка рэкамендацый, куды трапляюць пасты ад усіх карыстальнікаў. Таксама ёсць старонка пошуку.

З пастамі можна ўзаемадзейнічаць з дапамогай лайкаў, рэпостаў і кнопкі «працытаваць», куды можна дадаць свой тэкст. Таксама ёсць функцыя скрывання пастоў і аўтара са стужкі, блакіроўкі і скаргі. Да тэкставага паведамлення можна прымацаваць фатаграфію або відэа. Можна выбраць, каму адрасаванае паведамленне: «хто заўгодна», «профілі, на якія вы падпісаныя» і «толькі згаданыя [у адказе]».

На асабістай старонцы карыстальніка адлюстроўваюцца адказы на чужыя публікацыі, ёсць укладкі «адказы», «згадкі» і «пацверджаныя». Meta часова адмовілася запускаць Threads у ЕС: пакуль кампанія спрабуе зразумець, як будзе рэгулявацца абмен данымі паміж Threads і Instagram.

Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
Па тэме
Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
В Google Play появился конкурент Twitter — приложение Threads от Meta. И сразу исчез
В Google Play появился конкурент Twitter — приложение Threads от Meta. И сразу исчез
По теме
В Google Play появился конкурент Twitter — приложение Threads от Meta. И сразу исчез
Twitter патлумачыў увядзенне ліміту на чытанне твітаў барацьбой з ботамі
Twitter патлумачыў увядзенне ліміту на чытанне твітаў барацьбой з ботамі
Па тэме
Twitter патлумачыў увядзенне ліміту на чытанне твітаў барацьбой з ботамі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.