Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату
Гендырэктар Meta Марк Цукерберг паведаміў пра скарачэнне 11 тысяч падначаленых. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне стала адным з найцяжэйшых за ўсю гісторыю кампаніі, але гэта дапаможа зрабіць яе больш эфектыўнай. Meta працягне зніжаць выдаткі і яшчэ на квартал падоўжыць замарозку наймання. Як адзначае Bloomberg, такія маштабныя звальненні праходзяць тут упершыню.
Па стане на канец верасня Meta налічвала 87+ тысяч супрацоўнікаў. Скарачэнні закрануць 13% яе глабальнага штату.
У сваім звароце Цукерберг узяў на сябе адказнасць за рашэнні, якія да гэтага прывялі, і дадаў, што вельмі шкадуе пра сітуацыю, якая склалася.
Скарачэнні закрануць усе падраздзяленні, але ў рознай ступені. Больш за ўсё пацярпяць рэкруцёры, моцна дастанецца камандам, арыентаваным на карпаратыўных кліентаў.
Таксама Meta паменшыць выдаткі на офісныя плошчы і інфраструктурныя выдаткі і будзе спрабаваць эканоміць рознымі іншымі спосабамі.
Супрацоўнікам, якім прыйдзецца пакінуць кампанію, выплацяць аклад за 16 тыдняў і двухтыднёвую суму за кожныя два гады працы, паўгода будуць аплачваць страхоўку для іх і іх сем’яў і на працягу трох месяцаў будуць дапамагаць з пошукам новай працы. Асобна падтрымку прапануюць замежным супрацоўнікам, якія ўладкаваліся ў Meta па рабочай візе.
Каціроўкі Meta за гэты год абрынуліся больш чым на 70%. Таксама сёлета кампанія перажыла найбуйнейшае падзенне выручкі за ўвесь час свайго існавання ад 2004 года.
Читать на dev.by