«Я не зумер, я чалавек». Чаму канфліктуюць пакаленні ў ІТ
У камандах бывае: кагосьці ў вочы клічуць «дзяўчынкай» і «малым» або за вочы — «старпёрам» і «дыназаўрам». І ставяцца гэтак жа сама.
У камандах бывае: кагосьці ў вочы клічуць «дзяўчынкай» і «малым» або за вочы — «старпёрам» і «дыназаўрам». І ставяцца гэтак жа сама.
У камандах бывае: кагосьці ў вочы клічуць «дзяўчынкай» і «малым» або за вочы — «старпёрам» і «дыназаўрам». І ставяцца гэтак жа сама.
Выслухалі ўдзельнікаў межпакаленчаскіх канфліктаў, а таксама пагутарылі з экспертам пра тое, як разрульваць падобныя сваркі.
Ганна (імёны змененыя) у ІТ ужо 1,5 года. Спецыялізацыі не называе — баіцца, што яе лёгка вылічаць, і тады ў дзяўчыны будуць непрыемнасці.
— Я прыйшла ў кампанію ў 20 гадоў і была самай маладой у камандзе, астатнім у нас — ад 26 да 40. На той момант я ўжо прапрацавала год і лічылася мідлом. Але ў нас мяне клічуць выключна «нашая малышка» — быццам бы я яшчэ дзіця.
Яшчэ мяне часта ўспрымаюць не як асобу, а як зумерку. Пастаянна хтосьці кажа: «аглядзі на гэта, як зумер», «трэба меркаванне зумеркі — спытаем Ганну», «ну вядома, ты так думаеш, ты ж зумерка». Мне некамфортна ад таго, што мае скілы і досвед наогул не цэняцца, усё гэта ўспрымаецца як мысленне зумера.
Я стала казаць, што мне не падабаецца такое абагульненне: я не рандамная зумерка, а чалавек з наборам унікальных якасцяў. Але часта натыкалася на жарты ў адказ.
Затое калі ў кампанію прыйшло на практыку некалькі студэнтаў — сапраўдныя джунікі — вось тут на кантрасце да мяне нарэшце пачалі ставіцца як да паўнавартаснай спецыялісткі.
А яшчэ ў мяне канфлікт з калегай на 5 гадоў за мяне старэйшым. З ёй раіліся, калі бралі мяне на працу, — і яна бачыла маё рэзюмэ, а ў прыватнасці — радок з зарплатнымі чаканнямі. Калі іх задаволілі, яна была незадаволеная — ёй плацілі ўсяго на 200 рублёў больш.
Некалькі разоў яна казала, што гэта несправядліва: +5 гадоў досведу далі бусту ўсяго-ткі на +200 рублёў. Але хіба мая ў тым віна? Так ацанілі. Дый я лічу, што важны не толькі досвед у гадах, але і набор тэхналогій і інструментаў, якімі спецыяліст валодае.
Калега нярэдка зрываецца на мне, выказваецца агрэсіўна, калі я прапаноўваю новыя інструменты або падыходы, — хоць можна было б спакойна растлумачыць, чаму гэтыя варыянты непрацоўныя. Мне ўвесь час даводзіцца абгрунтоўваць свае прапановы, рабіць адсыланні на артыкулы і свае словы падмацоўваць аўтарытэтным меркаваннем, варыянт: «Я з мінулай працы запомніла, гэтае рашэнне працоўнае» — не праходзіць.
Адзін раз у канфлікт умяшаўся цімлід і папрасіў калегу папрасіць прабачэння перада мной за прыступ агрэсіі ў мой бок. Ён жа на нейкі час стаў «буферам» у нашай камунікацыі.
Дадам, што плацяць у нас нядрэнна — нават вышэй за рынак. Але многія пытанні вырашаюцца са скрыпам, а яшчэ супрацоўнікі лічаць за лепшае не прасіць павышэння, а сыходзіць, бо атрымалі офер дзесьці яшчэ.
Я для сябе вырашыла, што паспрабую праз гады не крыўдзіць калег маладзейшых за мяне, а тлумачыць спакойна, чаму мы працуем менавіта так, а не інакш. А яшчэ прымаць іхнія прапановы, калі яны дарэчныя.
Вікторыя, спецыялістка па камунікацыях, досвед у ІТ — 8 гадоў.
— У першую ІТ-кампанію я прыйшла ў 41 год. Мне пашанцавала і з калегамі, і з кіраўніцтвам — іх перш за ўсё цікавілі мой досвед і веды. Ні на працы, ні па-за ёю — на карпаратывах — канфліктаў не ўзнікала.
Праз некалькі гадоў я змяніла кампанію — і пачаліся «цуды ў рэшаце»: многія новыя калегі па ўзросце падыходзілі мне ў сыны і дочкі. Некаторыя з іх (асабліва адная) час ад часу давалі мне зразумець, што мае метады працы — гэта old school, «так, досвед — гэта добра, але ў цябе стары погляд».
Далей я ўсё часцей стала чуць ад той самай калегі словы: «Старое!», «Нафталін», «Гэта не модна!» У працу ўсё часцей ішлі яе прапановы — не заўсёды лепшыя, як паказвала практыка.
Прапрацаваўшы год у той кампаніі, я прыняла рашэнне сысці, бо не збіралася цярпець адкрытага хамства, — а размовы з той калегай, як і з кіраўніком, вынікаў, на жаль, не давалі.
У наступнай кампаніі таксама была маладая каманда і малады кіраўнік. Спачатку людзі трымалі дыстанцыю — было зразумела: іх бянтэжыць мой узрост. Потым мы крыху прыцерліся адно да аднаго.
І тут здарылася наступнае: мы падбіралі голас для агучкі роліка, я прапанавала акторку — маю аднагодку, чый голас вельмі падыходзіў нам. Але адзін з калег у працоўным чаце чамусьці запатрабаваў фота. А далей быў каментар: «А божухна! Яна ж пенсіянерка!» Я сумелася і заўважыла, што гэта мая аднагодка. Але чалавек працягнуў бэсціць акторку: яна, маўляў, «састарэлая», такім «месца ў клубе развядзенцаў», бо толькі там думаюць, што «ў гэтым узросце яшчэ не ўсё скончана».
Я чакала, што хтосьці з калегаў прысарамаціць хама ці хоць бы паспрабуе аспрэчыць ягоную пазіцыю. Але не дзе там: усе прамаўчалі, а кіраўнік вырашыў: «Шукаем маладых». Афлайн-размова «аб тым, што абмяркоўвалася ў чаце, таксама не даў выніку: усе зрабілі выгляд, што «не чыталі», «не ў курсе»… У выніку я развіталася з гэтай кампаніяй літаральна праз некалькі дзён.
І вось, што я хацела б сказаць: маладыя супрацоўнікі не разумеюць аднаго — так, у іх «сучаснейшы погляд», як ім здаецца. Але досвед не менш важны. «За аднаго бітага двух нябітых даюць» — дарослыя калегі ўжо набілі свае гузакі і часта могуць уратаваць маладых ад памылак.
Камусьці здаецца, што маладосць будзе трываць вечна, — і ён смяецца са «старыканаў» 40+. Але гэтым людзям таксама будзе і 40, і 50, і 60 — хочаце, каб на той момант да вас ставіліся гэтак жа сама?
Што магу сказаць: ад тых часоў я аддаю перавагу змешаным камандам, у якіх ёсць як эксперты з досведам 15-20+ гадоў, якія ўмеюць працаваць і з задавальненнем дзеляцца досведам з калегамі, так і маладыя спецыялісты, якія прыўносяць у працу незамучаны погляд і юнацкі запал, а таксама вар’яцкія па сваёй крэатыўнасці ідэі.
І ведаеце, мне ўспомніўся анекдот: на сумоўі рэкруцёрка кажа кандыдату 45+, што той добры, але «нам патрэбныя маладыя — з палаючымі вачыма, што хочуць развівацца». Кандыдат адказвае, што ўсё разумее, але «вы на ўсялякі выпадак захавайце мой нумар і патэлефануйце, калі ўсе вакол будуць хацець развівацца, але ніхто не хацецьме працаваць».
Спыталі, ці трэба і як вырашаць падобныя межпакаленчаскія канфлікты ў камандах, у Каці Лысёнак, беларускі ў Google і кар’ернага коўча, а таксама заснавальніцы MyCareerDev — праекта для жанчын, якія хочуць самарэалізавацца ў жыцці і працы.
— Як чалавек з досведам працы ў вялікай міжнароднай кампаніі я разумею, што ў невялікіх ІТ-фірмах ёсць свае асаблівасці. Але ўсё ж, некаторыя рэчы маюць заставацца нязменнымі, асабліва калі гаворка ідзе пра камандную працу.
У апісаных сітуацыях бачны цэлы комплекс праблем: ад асабістых непаразуменняў да адсутнасці адкрытасці ў камандзе і недахопу HR-палітыкі. Эйджызм, стэрэатыпы, адсутнасць навыкаў развязання сітуацый на міжасабовым узроўні, адкрыццё асабістай інфармацыі пры найманні — усё гэта патрабуе комплекснага рашэння.
Перш за ўсё, кампаніі патрэбныя выразна прапісаныя правілы: што можна, а чаго няможна.
Па-другое, трэнінгі па вырашэнні канфліктаў, камунікацыі і зваротнай сувязі — абавязковыя. Асабліва важна навучыць каманду і кіраўніцтва размаўляць пра інклюзіўнасць, мікраагрэсію, стэрэатыпы, дыскрымінацыю, у тым ліку эйджызм, і іншыя адчувальныя тэмы. Даследаванні паказваюць, што якасць камунікацыі — гэта найважнейшы фактар эфектыўнасці каманды, і гэтым пытаннем кіраўніцтва мае займацца ў першую чаргу.
Калі калега называе вас «малой», а за вачыма «зумеркай», і не ўспрымае вашых ідэяў усур’ёз — гэта не смешна, гэта булінг. І тут вялікая адказнасць ляжыць на менеджары — менавіта ён стварае атмасферу ў камандзе.
Што рабіць, калі ўсё ж такі ўзнік канфлікт? На маю думку, дзяўчына ў першай гiсторыi ўсё зрабіла правільна: пагаварыла з калегай, звярнулася да кіраўніка, а потым у HR. Важна весці нататкі і фіксаваць усё, што адбываецца, каб мець доказы ў выпадку чаго.
Напрыканцы хачу сказаць, што кожны заслугоўвае павагі і камфортных умоў працы, незалежна ад узросту і досведу.
Карацей, адказнасць за вырашэнне праблем у камандзе ляжыць на розных узроўнях. HR і кампанія маюць ствараць выразнае рэгламентаванне пытанняў датычна дамаганняў і паважлівай камунікацыі. Кіраўніцтва каманды адказвае за стварэнне прасторы, дзе каманда можа быць найбольш эфектыўнай. Гэта ўключае ў сябе псіхалагічную бяспеку, адкрытую камунікацыю, выразнае размеркаванне роляў і адказнасці, а таксама асабіста значныя планы развіцця.
На індывідуальным узроўні, мы ўсе маем развіваць навыкі паважлівага і цвёрдага выказвання сваіх межаў, а таксама канструктыўна весці складаныя размовы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот блин открытие - 25 летние считают 45 летних пенсионерами. Никакими тренингами вы это не исправите. В 20-25 всегда кажется что 25 будет всегда. Я и в 33 года получал отказы по возрасту. Лид был 25-27 лет, и так и сказал команде после собеса - пенсы в комманде нам не нужны, не зная, что я по рекомендации одного из них. Варгеймингу привет.
Ох уж эти 25 летние лиды 😂
С другой стороны, то геймдев, он попроще кровавого энтерпрайза)
У меня как-то знакомый сразу после универа, с образованием радиоинжинера и 0 знаний о том что такое тестирование или программирование, вдруг внезапно в 22 года стал там же тимлидом, вот думаю не о нем ли вы пишете ... компания то совпадает ...
В целом в IT ничего прям особенно так не изменилось. GUI, мышь, WIMP (окна иконки меню указатель), Ethernet ... Все это существует уже 60 лет. До сих пор используются процессоры из 70х. Вот только недавно Zilog перестал выпускать процессор Z80 1976-го года:)
https://www.youtube.com/watch?v=Ra9ov-ud_Q0 https://www.si.edu/object/prototype-butler-box%3Anmah_1346931 Butler in a Box 1983 год. Включение устройств голосом:)
https://habr.com/ru/articles/780198/ я также вижу деградацию современного ПО. пользоваться тормозным Android выше моих сил.
"В современном мире очень удобно стало скейлить сервисы на kubernetes, покупать новые девайсы вместо старых тормозных и ссылаться на техническую сложность при разработке, писать многопоточку и абстрагироваться от хорошего кода с помощью SOLID, DRY итд."
Это часть игры. Обслуга, бухгалтеры, юристы, и вайтишники всё усложняют чтобы сохранить job security. Бизнесу такая сложность не нужна, а зачастую только вредна.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 мая 2024, 16:12
ай, зачем вообще эта суета с работой, давайте лучше сразу скажем, что каждый заслуживает уважения, комфортных условий жизни и безусловный базовый доход в $5,000 независимо от возраста и опыта. Что это за возрастная дискриминация такая, что некоторые старики получают большую пенсию, а молодым приходится работать. Думаю, большинство согласится, что мы все заслуживаем ничего не делать и хорошо жить.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 мая 2024, 17:15
стране нужны айци комунны. от каждого по способности - всем поровну. сколько поровну решать должно государство. излишки изыматься в закрома Родины.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 мая 2024, 19:27
Автор статьи называет зумеров нелюдьми!
логика это инструмент дискриминации художественно-одаренных людей, а мы стремимся к высокому уровню инклюзивности в технологичном секторе, поэтому мы проводим тренинги среди программистов по инклюзивным code review, где учим каждого пропускать pull request'ы с нелогичными изменениями. Время для тренингов мы нашли обрабатывая жалобы пользователей нашего программного обеспечения с помощью виртуального ассистента, chat bot'а с искусственным интеллектом.
Мне уже около 40 и я никогда не сталкивался с дискриминацией по возрасту. И я без проблем работал с лидами и менеджерами, которые были младше меня.
Может просто не стоит пытаться смотреть свысока на коллег или интервьюеров только из-за того, что они молодые?
А то ведь выпад в сторону 25-летних сеньоров и лидов это тоже дискриминация только в обратную сторону. Мне вот все равно даже если он/она будут 15-ти летними, если это не мешает им делать свою работу. Меня не напрягает если более молодой объясняет мне что-то чего я не знаю. Или что более молодой является моим боссом. Я не пытаюсь доказывать, что я умнее, опытнее или еще чем-то лучше просто потому, что я старше. Да и в целом у меня никогда даже не возникает таких мыслей.
Я допускаю, что человек в 70+ лет будет смотреться не очень уместно в компании 20-ти летних даже если он будет своим в доску. Ну просто разница очень большая и очевидная и молодняку будет неуютно. Но блин. Жаловаться на это пока ты хотя бы не перевалил за полтинник могут только те, кто сами себя старыми считают.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 мая 2024, 19:24
На моей работе есть люди 20+ до 60+ включая программистов, тестеров и менеджеров. Никаких проблем с этим нет так как все становятся старше. Даже Марк Цукерберг со временем перестал нести пургу про возраст :) так как сам повзрослел.
Ты, это, конечно человек, на на работе ты, это, сотрудник, т.е. функция. На вход вот это дали, потрясли подождали на выходе вот это. Остальное, типа суслик тоже личность никого не волнует.
Насчёт принижений и прочего - это всё личное, как себя поставишь так и будет.
Типа если не так себя поставил и получил по морде на работе - то сам виноват? Есть все-таки ожидание от интеллектуальной работы, что без каких-то неприличных провокаций тебя не будут за нерабочие свойства (возраст например) поливать грязью.
Для многих, причем чаще в молодости работа это прям очень важная часть жизни, с коллегами тусуются вне работы, ищут их признания. Важно в офисе поболтать и похохотать на "свои" темы. Иногда бывает опасение, что если будет сильный разброс по возрасту, или там знанию языка, интересах в жизни, то сплоченная атмосфера такого университетского братства развалится. В мелких стартапах чаще встречается, мол work hard, play hard. Но как это реально сказывается на производительности команды вряд ли кто знает, скорее миф, которым удобно себя ограничивать.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 мая 2024, 14:55
Белорусская ИТшка просто случилась не так давно, потому в ней всё ещё довольно много молодых людей. В 90-е и начале 2000-х, когда всё только начиналось, все описания вакансий включали возраст не старше 25, а то и 21, 5 лет опыта, знание английского и длинный список технологий. Мне, например, пришлось на время уехать в Москву, где работодатели были не такие зажравшиеся.
Сейчас то народ в индустрии уже повзрослел, но всё равно кодер за 60 в белорусской конторе будет диковинкой. В Северной Америке, где сейчас работаю, в тиме могут быть люди с огромным разрывом в возрасте и ничего, все работают, даже совсем стариканы. И это прикольно.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 мая 2024, 17:56