Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Microsoft укараніла Bing у чатбот ChatGPT ад OpenAI, паведамляе Bloomberg.
Бот навучаўся на даных, сабраных да верасня 2021 года. Інтэграцыя пашукавіка дазволіць карыстальнікам атрымліваць адказы, згенераваныя на аснове актуальнейшай інфармацыі. Гэта ўзмоцніць ягоныя пазіцыі ў канкурэнцыі з Google, якая мае фірмовы чатбот Bard.
Bing ужо стаў даступны ўладальнікам падпіскі ChatGPT Plus. Найбліжэйшым часам ён з’явіцца і ў бясплатнай версіі чатбота.
Таксама Microsoft анансавала персанальнага АІ-асістэнта Windows Copilot для Windows 11. Яго пачнуць тэсціраваць гэтым летам і пазней выпусцяць для ўсіх карыстальнікаў аперацыйнай сістэмы.
Гендырэктар Microsoft: свету патрэбны мільярд распрацоўшчыкаў
Гендырэктар Microsoft: свету патрэбны мільярд распрацоўшчыкаў
Microsoft прымусова абновіць Windows 10 21H2 да фінальнай версіі
Microsoft прымусова абновіць Windows 10 21H2 да фінальнай версіі
Читать на dev.by