Microsoft: Доля PlayStation на сусветным рынку — 70%, а Xbox — усяго 30%

Прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт падчас выступу ў Брусэлі заявіў, што ў канкурэнта амаль 300 эксклюзіўных гульняў супраць 59 у Xbox.

Пакінуць каментарый

У часе прамовы перад Еўрапейскай камісіяй Сміт заўважыў, што для PlayStation у Еўропе складае 80% супраць 20% у Microsoft, у Японіі 96% у Sony і 4% у Microsoft. Кіраўнік кампаніі заўважыў, што гэтыя паказчыкі заставаліся стабільнымі на працягу 20 апошніх гадоў. Таксама ў 2022 годзе Sony апярэдзіла Microsoft у продажах кансолей.

Сміт адзначыў, што Sony даўно ставіць у прыярытэт крос-платформенныя рэлізы, адмаўляючыся ад звыклых эксклюзіваў. Таксама ў Брусэлі Microsoft паведаміла пра пагадненне з Nvidia наконт выпуску ПК-гульняў кампаніі ў воблачным сэрвісе GeForce Now. Раней Microsoft спрабавала заключыць дзесяцігадовы кантракт з Sony наконт рэлізу Call Of Duty на PlayStation, але канкурэнт адмовіўся ад угоды.

Microsoft дадала чат-бот Bing у Skype
Па тэме
Microsoft дадала чат-бот Bing у Skype
Microsoft здолела залагодзіць Nvidia. Цяпер кампанія таксама падтрымлівае куплю Activision Blizzard
Па тэме
Microsoft здолела залагодзіць Nvidia. Цяпер кампанія таксама падтрымлівае куплю Activision Blizzard
Microsoft падпісала 10-гадовы кантракт з Nintendo. Абяцала Call Of Duty на яе платформах
Па тэме
Microsoft падпісала 10-гадовы кантракт з Nintendo. Абяцала Call Of Duty на яе платформах

Читать на dev.by