Microsoft рыхтуе масавыя звальненні ў Xbox. Чацвёрты раз за паўтара года
На наступным тыдні Microsoft правядзе чарговыя скарачэнні ў сваім гульнявым падраздзяленні, паведамляе Bloomberg. Яны пройдуць у рамках больш маштабнай рэструктурызацыі кампаніі.
Паводле крыніц выдання, будзе звольнена шмат людзей па ўсім падраздзяленні. У кампаніі адмовіліся ад каментароў.
Гэта будзе чацвёртае масавае скарачэнне ў Xbox за апошнія 18 месяцаў. Яшчэ тры прайшлі ў мінулым годзе. Таксама Microsoft зачыніла некалькі гульнявых студый. Ад Xbox, які займаецца як софтам, так і «жалезам», кіраўніцтва патрабуе павялічыць прыбытак.
На мінулым тыдні Bloomberg пісаў, што кампанія збіраецца звольніць тысячы чалавек, у асноўным у продажах. Як адзначае выданне, Microsoft нярэдка праводзіць арганізацыйныя змены ў канцы фіскальнага года, які ў яе завяршаецца 30 чэрвеня.
Читать на dev.by