Microsoft хоча выпусціць сваю краму Xbox на Android

Пройгрыш Google у справе супраць Epic Games адкрыў іншым распрацоўшчыкам платформу Android. Xbox вырашыў арганізаваць уласны сэрвіс найбліжэйшым часам.

Пакінуць каментарый

Амерыканскі суд абавязаў Google на працягу трох гадоў падаваць іншым крамам праграм роўныя ўмовы і не прымушаць распрацоўшчыкаў выкарыстоўваць сваю сістэму аплаты Google Play Billing. Google мае намер абскардзіць рашэнне суда.

«Нашая задача — дазволіць геймерам гуляць на большай колькасці прылад, таму мы радыя абвясціць, што, пачынаючы ад лістапада, карыстальнікі змогуць купляць гульні Xbox і гуляць у іх проста праз праграму Xbox на Android», — заявіла прэзідэнтка сэрвісу Сара Бонд.

Раней Microsoft пачала працу над мабільнай крамай праграм, якая будзе ўключаць праекты ад розных студый Xbox і ўнутрыгульнявыя прадметы. У жніўні гэтага года пачалося тэсціраванне браўзернай версіі крамы.

Google падзеляць на колькі частак? Што вядома пра план Мінюста ЗША
Па тэме
Google падзеляць на колькі частак? Што вядома пра план Мінюста ЗША
Выйшаў Microsoft Office 2024 для Mac і ПК 
Па тэме
Выйшаў Microsoft Office 2024 для Mac і ПК
Машыннае навучанне прывядзе да вялізнага скачку для PS6 і Xbox, мяркуюць аналітыкі
Па тэме
Машыннае навучанне прывядзе да вялізнага скачку для PS6 і Xbox, мяркуюць аналітыкі

Читать на dev.by