Microsoft шукае ахвотных на свой офіс у Нью-Ёрку
Microsoft здае ў субарэнду офісныя плошчы на Манхэтэне, піша Bloomberg. Гэта далёка не адзіная тэхнакампанія, якая адмаўляецца ад нерухомасці на фоне масавых звальненняў.

Паводле даных фірмы ў сферы камерцыйнай нерухомасці CoStar, Microsoft выставіла на рынак 3900 квадратных метраў арандаваных плошчаў на Таймс-сквер. Прадстаўнікі тэхнагіганта адмовіліся ад каментароў.
Як адзначае Bloomberg, напярэдадні Microsoft скасавала планы адкрыцця новага офіснага комплексу ў Лондане.
Сёлета здаваць офісы ў субарэнду на Манхэтэне таксама сталі Twitter і Spotify. Адмовіцца ад часткі сваёй нерухомасці раней вырашылі Alphabet, Meta і Amazon.
Усё гэта ставіць у складанае становішча ўладальнікаў офісных памяшканняў, якія фіксуюць як ніколі высокі ўзровень пустых плошчаў і нізкі попыт. Яшчэ вельмі нядаўна сітуацыя была зусім іншай, а кампаніі з тэхналагічнай галіны былі аднымі з галоўных арандатараў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
🤣 🤣 🤣 🤣 🤣 🤣 🤣 🤣
мелкасофт ищет дураков и индусов 🤣 🤣
это некрасофт
Даю идею, можно VR бордель открыть с роботами и собачками.
Ну дык офис на Times sq нужен для понтов а не для работы.
офис переехал в Hyderabad