Бігтэхі пазбаўляюцца нерухомасці ў Крэмніевай даліне
Рынак камерцыйнай нерухомасці Сан-Францыска пацярпеў на тле скарачэнняў і іншых праблем ІТ-кампаній, піша New Your Post. Запаўняльнасць камерцыйных плошчаў тут упала да мінімуму за апошнія некалькі гадоў, а многія тэхнагіганты распрадаюць свае офісы і пераглядаюць планы па адкрыцці новых.

Напрыклад, Intel выставіла на продаж комплекс з чатырох будынкаў плошчай 47 тысяч кв. м. Профільныя рэсурсы ацэньваюць яго кошт у $193 млн.
У Intel выданню сказалі, што кампанія прытрымліваецца гібрыднага фармату працы, і, зыходзячы з гэтага, імкнецца аптымізаваць выкарыстанне працоўнай прасторы і адначасова скараціць выдаткі. У выпадку куплі будынкаў новы ўладальнік мае даць Intel права арандаваць іх найбліжэйшы год-два. Таксама кампанія мае намер аб’яднаць офісы ў Сан-Хасэ і Санта-Клары.
Кампанія Analog Devices, якая займаецца мікрасхемамі для задач пераўтварэння сігналаў, шукае пакупніка на офіс плошчай 30 тысяч кв. м у 15 хвілінах ад Intel. Комплекс з пяці будынкаў ацэньваецца ў $32 млн.
Google таксама пераглядае тэрміны рэалізацыі вялізнага кампуса Downtown West ў Сан-Хасэ.
Акрамя таго, каля 21% камерцыйных пазык Silicon Valley Bank, які нядаўна абваліўся, складалі пазыкі на куплю офісных памяшканняў. У цэлым у рэгіёне пустуе 19% офісаў. І калі некалькі гадоў таму трэнд на апусценне быў справакаваны пандэміяй і масавым пераходам на аддаленую працу, то цяпер сітуацыю пагаршае эканамічны спад і скарачэнне персаналу ІТ-кампаніямі.
Нормальная тенденция. Тот кто колбасу учился делать - тот всегда при работе будет и будет на новом Лексусе кататься. А айтишечка - просто веяние времени, и скорее всего довольно кратковременное в исторической перспективе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Нормальная тенденция. Тот кто колбасу учился делать - тот всегда при работе будет и будет на новом Лексусе кататься. А айтишечка - просто веяние времени, и скорее всего довольно кратковременное в исторической перспективе.
Твое веянье при новой демократии о тебе никто не вспомнит.
не упал, а стал таким каким должен быть
Все движется согласно ситуации на рынке недвижимости.