Microsoft абяцае зрабіць праграмы для Windows 11 на 50% хутчэйшымі і да 8 разоў лягчэйшымі

Праграмы ў Windows 11, заснаваныя на Windows App SDK, неўзабаве будуць працаваць значна хутчэй і спажываць менш памяці, паведамляе Windows Latest.

8 каментарыяў

У ходзе першасных тэстаў кампанія дамаглася змяншэння часу запуску праграм на аж да 50%. Пры гэтым усталёвачныя файлы займаюць да 8 разоў менш месца на дыску. Але выданне адзначае, што вынікі могуць вар'іравацца, пакуль распрацоўшчыкі не абновяць сваіх праграм. Такіх паказчыкаў спецыялісты Microsoft дасягнулі дзякуючы тэхналогіі Native AOT (Ahead-of-Time), якая паскарае запуск праграм і памяншае іх памер.

Windows App SDK — гэта набор інструментаў, які ліквідуе розніцу паміж API Win32 і UWP-праграмамі. Ён дазваляе выкарыстоўваць звыклыя фрэймворкі, напрыклад, Win32, для стварэння праграм пад Windows з доступам да сучасных API. Але заснаваныя на ім праграмы могуць павольна запускацца і часам з затрымкай адклікаюцца на дзеянні карыстальніка.

Microsoft актыўна працуе над рашэннем гэтых праблем. У дакументацыі падтрымкі была выяўленая інфармацыя, што ад 6 верасня Windows App SDK падтрымлівае кампіляцыю Native AOT. Цяпер распрацоўшчыкі змогуць інтэграваць тэхналогію ў свае праграмы, каб зрабіць іх лепшымі.

Microsoft паказала сэрвіс для сумеснай працы з АІ
Па тэме
Microsoft паказала сэрвіс для сумеснай працы з АІ
Microsoft выдаліць «Панэль кіравання» з Windows 11
Па тэме
Microsoft выдаліць «Панэль кіравання» з Windows 11

Читать на dev.by