Microsoft абвінаваціла ЕС у найбуйнейшым тэхнічным збоі ў гісторыі

Microsoft заявіла, што калі б не Еўрасаюз, распаўсюджванне шкоднага апдэйта можна было б прадухіліць, і глабальнага збою на мінулым тыдні не здарылася б, піша Wall Street Journal.

5 каментарыяў

Праграма Falcon ад CrowdStrike, прызначаная для абароны ад кібератак, мае прывілеяваны доступ да ядра сістэмы. Гэта дазволіла апдэйту «пакласці» 8,5 млн камп’ютараў пад кіраваннем Windows ва ўсім свеце. У выніку авіякампаніі скасоўвалі рэйсы, не працавалі бескантактныя плацяжы, парушылася праца бальніц і экстранных службаў.

Microsoft сцвярджае, што не мела магчымасці ўносіць змены бяспекі, якія б заблакавалі абнаўленне CrowdStrike, праз пагадненне з Еўрапейскай камісіяй ад 2009 года. Тады ў рэгіёне супраць кампаніі ўжо вялося антыманапольнае расследаванне праз яе дамінаванне на рынку браўзераў, і яна пагадзілася дазволіць некалькім пастаўшчыкам ІБ-прадуктаў усталёўваць софт з такім доступам. Пры гэтым у Microsoft ёсць фірмовая альтэрнатыва Falcon — Windows Defender.

Microsoft выкатила инструмент для восстановления компьютеров после сбоя CrowdStrike
По теме
Microsoft выкатила инструмент для восстановления компьютеров после сбоя CrowdStrike

Apple наадварот закрыла доступ да ядра сваіх камп’ютараў для чужых у 2020 годзе, каб павысіць іх бяспеку і надзейнасць. Прадстаўнік Microsoft патлумачыў выданню, што рэдмандская кампанія не магла гэтага зрабіць праз тую ж угоду з ЕС.

Між тым ЕС спрабуе прымусіць Apple прыадкрыць сваю экасістэму. На гэта накіраваны не так даўно прыняты тут Закон аб лічбавых рынках, які абавязвае кампанію дапусціць альтэрнатыўныя крамы праграм і браўзеры для айфонаў. Apple настойвае, што гэта зробіць гаджаты і іх карыстальнікаў больш уразлівымі.

У камісіі па нацбяспецы ў Палаце прадстаўнікоў ужо заклікалі СЕО CrowdStrike Джорджа Курца адказаць за інцыдэнт.

Аэрапорты, банкі і кампаніі ва ўсім свеце сутыкнуліся з праблемамі праз збой у Microsoft
Па тэме
Аэрапорты, банкі і кампаніі ва ўсім свеце сутыкнуліся з праблемамі праз збой у Microsoft
Сбой CrowdStrike затронул меньше 1% устройств с Windows, на восстановление могут уйти недели и миллиарды долларов
По теме
Сбой CrowdStrike затронул меньше 1% устройств с Windows, на восстановление могут уйти недели и миллиарды долларов

Читать на dev.by