Microsoft абвінаваціла Sony ў хлусні з нагоды яе планаў на Call Of Duty
Карпаратыўны віцэ-прэзідэнт Microsoft Фрэнк Х. Шоу заявіў, што Sony ўводзіць еўрапейскіх рэгулятараў у зман, сцвярджаючы, што яе хочуць пазбавіць Call of Duty.
Шоу паведаміў, што кампанія прапанавала канкурэнту дзесяцігадовую ўгоду, каб забяспечыць ёй «парытэт па тэрмінах, кантэнце, функцыях, якасці, здольнасці весці гульню і любых іншых аспектах». Карпарацыі абмяркоўвалі гэтую прапанову, аднак так і не дасягнулі пагаднення.
«Да мяне далятае інфармацыя, што Sony ладзіць у Бруселі брыфінгі, сцвярджаючы, што Microsoft не жадае прапаноўваць ёй парытэт па прадастаўленні Call of Duty на PlayStation у выпадку далучэння да нас Activision Blizzard. Гэта максімальна далёка ад праўды», — напісаў Шоу.
Sony з’яўляецца лідарам рынку кансолей, і выключэнне PlayStation з экасістэмы Call Of Duty стала б парушэннем логікі вядзення бізнэсу. Нашая мэта — даць Call of Duty ды іншыя гульні — як мы ўжо робім гэта з Minecraft —большай колькасці людзей па ўсім свеце, каб яны маглі атрымліваць асалоду ад іх любым зручным ім спосабам», — дадаў супрацоўнік Microsoft.
Читать на dev.by