Microsoft абмежавала выкарыстанне чатбота, каб не вар’яцеў
Карыстальнікі новага чатбота Bing заўважылі, што часам яго «заносіць» — ён пачынае прыдумляць усякае, праяўляць эмоцыі і агрэсію, прызнавацца ў каханні і хацець стаць чалавекам. Распрацоўшчыкі растлумачылі, што дзівацтвы могуць з’яўляцца падчас занадта працяглых сесій ад 15 запытаў.
Каб вырашыць праблему, Microsoft вырашыла абмежаваць колькасць запытаў да бота пяццю за адную сесію — дакладней, гэта колькасць абменаў рэплікамі, якія ўключаюць запыт і адказ бота. А ўсяго на суткі кожны карыстальнік цяпер будзе абмежаваны 50 абменамі.
Паводле слоў кампаніі, большасць карыстальнікаў укладваецца якраз у 5 узаемадзеянняў. Толькі ў 1% юзераў сесіі зацягваюцца на 50+ запытаў. Цяпер жа пасля атрымання пятага адказу ад бота карыстальніка папросяць пачаць дыялог нанова. Пры канцы кожнай сесіі кантэкст будзе выдаляцца, каб мадэль не пачынала блытацца.
Читать на dev.by