Microsoft адкрыла першую групу дата-цэнтраў ва Усходняй Еўропе

Microsoft абвясціла пра адкрыццё воблачнага рэгіёна ў Польшчы — першага ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ён будзе аб’ядноўваць тры лакацыі вакол Варшавы, у кожнай з якіх будзе ад аднаго дата-цэнтра.

Пакінуць каментарый

Новы воблачны рэгіён дазволіць забяспечваць высокія стандарты бяспекі, прыватнасці і захоўваць даныя ў адпаведнасці з мясцовымі прававымі нормамі. Яго адкрыццё абумоўленае попытам на высокапрадукцыйныя вылічэнні, які расце, а таксама хуткі і стабільны доступ да воблачных паслуг Microsoft. Гэта стане працягам дзейнасці тэхнагіганта ў падтрымцы тэхналагічнага развіцця грамадства, бізнэсу і эканомікі Польшчы.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі адзначыў, што ўклад Microsoft паскорыць ператварэнне краіны ў тэхналагічны цэнтр Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён таксама падкрэсліў надзвычайную важнасць высокіх стандартаў захоўвання даных у перыяд эканамічнай і геапалітычнай нестабільнасці.

Маск хоча судзіцца з Microsoft
Па тэме
Маск хоча судзіцца з Microsoft

Читать на dev.by