Microsoft перавядзе Copilot на GPT-4 Turbo, дадасць генератар DALL-E 3 і інтэрпрэтатар кода

Кампанія паведаміла, што Copilot неўзабаве атрымае падтрымку GPT-4 Turbo, а таксама абноўленую мадэль DALL-E 3, новыя функцыі інтэрпрэтатара кода і глыбокага пошуку ў Bing.

Пакінуць каментарый

Copilot пачне выкарыстоўваць мадэль GPT-4 Turbo для генерацыі тэксту. Гэта павысіць эфектыўнасць апрацоўкі доўгіх тэкставых запытаў дзякуючы павялічанаму да 128 КБ кантэкстнаму акну.

Краніца: The Verge.

Таксама з’явіцца інтэрпрэтатар кода, які дазволіць працаваць з матэматычнымі вылічэннямі, аналізам і візуалізацыяй даных, а таксама генераваць код па тэкставых запытах.

У браўзеры Edge з’явіцца «меню перазапісу». Карыстальнік зможа вылучыць тэкст на любым сайце і папрасіць Copilot перапісаць яго. Бота можна будзе выкарыстоўваць для пераказу відэа на Youtube.

У пашукавік Bing дададуць «Глыбокі пошук» для атрымання «аптымізаваных вынікаў пошуку па складаных тэмах» і «паўнейшыя адказы». Апрацоўка запыту з дапамогай новай функцыі можа займаць да 30 секунд.

Microsoft паказала чат-бота са штучным інтэлектам Bing у лютым гэтага года. У сакавіку кампанія выпусціла Microsoft 365 Copilot для працы з офіснымі праграмамі. Затым Bing Chat перайменавалі ў Copilot.

Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Па тэме
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Microsoft предлагала Apple свой поисковик Bing, но та остается с Google
По теме
Microsoft предлагала Apple свой поисковик Bing, но та остается с Google
В подписке Microsoft 365 появится ИИ-помощник Copilot. Цена поднимется в два-три раза
По теме
В подписке Microsoft 365 появится ИИ-помощник Copilot. Цена поднимется в два-три раза

Читать на dev.by