Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft планавала купіць SEGA, Bungie, IO Interactive ды іншыя студыі

Падчас судовага разбору з Федэральнай гандлёвай камісіяй ЗША (FTC) Microsoft расказала пра спіс кампаній, якія планавала набыць.

Пакінуць каментарый
Microsoft планавала купіць SEGA, Bungie, IO Interactive ды іншыя студыі

Падчас судовага разбору з Федэральнай гандлёвай камісіяй ЗША (FTC) Microsoft расказала пра спіс кампаній, якія планавала набыць.

З дакументаў суда вынікае, што кіраўнік Microsoft Gaming Філ Спенсер у лістападзе 2020 года прапаноўваў начальству — гендырэктару Сацье Надэле і фіндырэктару Эмі Худ — набыць SEGA. Кіраўнік Xbox адзначаў, што ў Sega «вялікае партфоліа гульняў, прывабных для людзей па ўсім свеце», што мае дапамагчы росту сэрвісу Game Pass.

У красавіку 2021 года быў складзены «фінальны спіс» гульнявых кампаній, якія Microsoft лічыла перспектыўным набыццём. У ім значацца восем кампаній: Thunderful (серыя Steamworld); Supergiant Games (Hades, Transistor); Niantic (Pokémon Go); Playrix (Township, Gardenscapes); Zynga (FarmVille); Bungie (Destiny); IO Interactive (Hitman); Scopely (мабільныя гульні па WWE і The Walking Dead).

Незразумела, ці дайшлі бакі да паўнавартасных перамоў, аднак спіс быў складзены да таго, як Microsoft звярнулася з прапановай да Activision Blizzard. Таксама згадваецца ліст кіраўніка Xbox Game Studios Мэта Буці, у якім ён заяўляе, што Microsoft «знаходзіцца ва ўнікальнай пазіцыі, маючы магчымасць задушыць Sony грашыма», то-бок павялічыўшы ўласную долю на рынку.

Буці заўважыў, што ў Microsoft няма прамых канкурэнтаў у гульнявой сферы, такіх як Google і Amazon, акрамя Sony. «Sony — адзіны гулец на рынку, які мог бы канкураваць з Game Pass, і ў нас ужо ёсць фора ў два гады і 10 мільёнаў падпісчыкаў», — сказана ў лісце. Пасля публікацыі ліста кампанія і Буці падкрэслілі, што ў лісце гаворыцца пра трэнд у гульнявой індустрыі, а не канкрэтныя ўгоды Microsoft.

Microsoft расказала суду калі зявяцца PlayStation 6 і наступная Xbox
Microsoft расказала суду, калі з’явяцца PlayStation 6 і наступная Xbox
Па тэме
Microsoft расказала суду, калі з’явяцца PlayStation 6 і наступная Xbox
Кіраўнік Xbox пакляўся ў судзе што Call Of Duty застанецца на PlayStation. Але ясней не стала
Кіраўнік Xbox пакляўся ў судзе, што Call Of Duty застанецца на PlayStation. Але ясней не стала
Па тэме
Кіраўнік Xbox пакляўся ў судзе, што Call Of Duty застанецца на PlayStation. Але ясней не стала
Microsoft павысіць цэны на Xbox Series X і падпіскі Game Pass
Microsoft павысіць цэны на Xbox Series X і падпіскі Game Pass
Па тэме
Microsoft павысіць цэны на Xbox Series X і падпіскі Game Pass

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.