Microsoft павысіць цэны на Xbox Series X і падпіскі Game Pass
Цэны на кансоль і падпіску падаражэлі ў 1,5-2 разы ў некалькіх краінах. Але дзесьці кошты засталіся ранейшымі.

Ад 1 жніўня Microsoft павысіць цану Xbox Series X у большасці краін. Выключэннямі сталі ЗША, Японія, Чылі, Бразілія і Калумбія. Для падпісчыкаў Game Pass і Game Pass Ultimate кошт падпіскі павялічыцца ад 13 жніўня, для новых карыстальнікаў — ад 6 ліпеня. Кошт падпіскі не зменіцца ў Нарвегіі, Чылі, Даніі, Швейцарыі і Саудаўскай Аравіі.
Істотныя падвышэнні кошту Xbox Series X назіраюцца ў Вялікабрытаніі (479 фунтаў стэрлінгаў замест 449 фунтаў), большасці краін Еўропы (549 еўра замест 499 еўра), Канадзе (649 канадскіх долараў замест 599 долараў) і Аўстраліі (799 аўстралійскіх долараў замест 749 долараў).
Цана на падпіску Game Pass павялічылася ў ЗША (ад $9,99 да $10,99), у Аргенціне (ад 599 песа да 1199 песа), у Турцыі (ад 30 лір да 80 лір). Кампанія заявіла, што не стане мяняць кошт Xbox Series S. Цана падпіскі PC Game Pass таксама застанецца ранейшай. Microsoft патлумачыла, што змены кошту не звязаныя з угодай з Activision Blizzard.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Всё правильно. Индусы хотят есть а хлам стоит дорого