Microsoft падазрае DeepSeek у крадзяжы тэхналогій OpenAI

Спецыялісты Microsoft падазраюць, што кітайскі стартап DeepSeek мог атрымаць несанкцыянаваны доступ да тэхналогій OpenAI для распрацоўкі сваёй мадэлі, папулярнасць якой справакавала абвал каціровак амерыканскіх кампаній.

7 каментарыяў

Паводле даных Bloomberg, даследчыкі бяспекі Microsoft заўважылі, што карыстальнікі, якіх яны палічылі звязанымі з DeepSeek, здабывалі вялікі аб’ём даных з выкарыстаннем API OpenAI. Гэты сэрвіс з’яўляецца асноўным спосабам, з дапамогай якога распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння і бізнэс-кліенты набываюць паслугі OpenAI. Microsoft, найбуйнейшы інвестар OpenAI, апавясціла кампанію пра падазроную актыўнасць.

Прадстаўнік OpenAI заявіў, што кампаніі, якія базуюцца ў Кітаі, і іншыя стартапы пастаянна спрабуюць паўтарыць мадэлі вядучых амерыканскіх кампаній, якія займаюцца штучным інтэлектам, не называючы канкрэтна DeepSeek або якой-небудзь іншай кампаніі.

«Мы прымаем контрмеры для абароны нашай інтэлектуальнай уласнасці, уключаючы пільны працэс вызначэння таго, якія перадавыя магчымасці варта ўключаць у выпушчаныя мадэлі. Мы лічым, што супрацоўніцтва з урадам ЗША вельмі важнае для найлепшай абароны найбольш магутных мадэляў ад намаганняў праціўнікаў і канкурэнтаў па захопе амерыканскіх тэхналогій», — гаворыцца ў заяве.

Дэвід Сакс, раднік адміністрацыі Трампа па штучным інтэлекце і крыптавалютам, заявіў у інтэрв’ю Fox News, што, «магчыма», DeepSeek скраў інтэлектуальную ўласнасць у ЗША. Ён дадаў, што ёсць «істотныя доказы таго, што DeepSeek дастаў даныя з мадэляў OpenAI». Сакс згадаў метад, званы дыстыляцыяй, калі адная мадэль АІ выкарыстоўвае вынікі другой для навучання з мэтай развіцця аналагічных магчымасцяў.

Кітайскі стартап DeepSeek справакаваў абвал акцый амерыканскіх тэхналагічных кампаній пасля рэлізу сваёй мадэлі DeepSeek-V3. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што мадэль была распрацаванаы ўсяго за $6 мільёнаў. Гэта значна менш за мільярды долараў, выдаткаваных на такія распрацоўкі амерыканскіх канкурэнтаў.

Кітайскі стартап DeepSeek хакнуў АІ-рынак у ЗША: танны канкурэнт «парваў» ChatGPT за адзін дзень
Па тэме
Кітайскі стартап DeepSeek хакнуў АІ-рынак у ЗША: танны канкурэнт «парваў» ChatGPT за адзін дзень
Былы CEO Google: DeepSeek — гэта «паваротны момант» у глабальнай гонцы AI 
Па тэме
Былы CEO Google: DeepSeek — гэта «паваротны момант» у глабальнай гонцы AI
DeepSeek R1: Китайский AI, который взорвал рынок. Разбираемся, что нам теперь с этим делать
По теме
DeepSeek R1: Китайский AI, который взорвал рынок. Разбираемся, что нам теперь с этим делать

Читать на dev.by