Microsoft падпісала 10-гадовы кантракт з Nintendo. Абяцала Call Of Duty на яе платформах
Прэзідэнт кампаніі Брэд Сміт паведаміў пра падпісанне кантракта на тле юрыдычных разглядаў па набыцці Activision Blizzard.
«Мы падпісалі 10-гадовае пагадненне, каб даць геймерам Nintendo доступ да гульняў Xbox. Гэта толькі частка нашага плана зрабіць гульні Xbox і Activision накшталт Call of Duty даступнейшымі для гульцоў на іншых платформах», — заявіў ён. Калі ўгода з Activision Blizzard адбудзецца, Microsoft абяцае выпускаць гульні серыі Call Of Duty на платформах Nintando таго ж дня, што і на іншых платформах, з тым жа наборам кантэнту.
Аднак аналітыкі заўважылі, што заява выглядае дзіўна — Microsoft яшчэ не мае правоў на Call of Duty. Угода Microsoft і Activision Blizzard ацэньваецца ў $68,7 мільярда. Яе закрыццё чакаецца да канца чэрвеня 2023 года, але супраць актыўна выступаюць Федэральная гандлёвая камісія ЗША, Еўрапейскі саюз і Упраўленне па канкурэнцыі і рынках Вялікабрытаніі.
Читать на dev.by