Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft паказала першыя ўласныя АІ-чыпы

Учора на канферэнцыі Ignite кампанія Microsoft паказала два фірмовыя чыпы — Azure Maia 100 AI Accelerator і Azure Cobalt 100. 

Пакінуць каментарый
Microsoft паказала першыя ўласныя АІ-чыпы

Учора на канферэнцыі Ignite кампанія Microsoft паказала два фірмовыя чыпы — Azure Maia 100 AI Accelerator і Azure Cobalt 100. 

Першы чып з’яўляе сабою ASIC, аптымізаваную для АІ-задач — у прыватнасці, для навучання вялікіх моўных мадэляў і вываду даных. Ён будзе забяспечваць працу некаторых з найбуйнейшых унутраных сістэм штучнага інтэлекту ў рамках Microsoft Azure. Maia 100 вырабляюцца па 5-нм тэхпрацэсе на магутнасцях TSMC. Яны будуць выкарыстоўвацца ў спецыяльных стойках з інтэграванай сістэмай вадкаснага ахалоджвання.

Azure Cobalt 100 — працэсар агульнага прызначэння на архітэктуры Arm. Ён будзе выкарыстоўвацца ў рамках інфраструктуры Microsoft Cloud. Чып змяшчае 128 ядраў Neoverse N2 з 12-канальным кантролерам аперацыйнай памяці. Для яго таксама прадугледжанае вадкаснае ахалоджванне.

Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели чтобы снизить зависимость от OpenAI
Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели, чтобы снизить зависимость от OpenAI
По теме
Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели, чтобы снизить зависимость от OpenAI
Microsoft паказала канструктар кастамных АІ-чат-ботаў
Microsoft паказала канструктар кастамных АІ-чат-ботаў
Па тэме
Microsoft паказала канструктар кастамных АІ-чат-ботаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.