Microsoft спыніла падтрымку галасавога памочніка Cortana
Кампанія спыніла падтрымку свайго галасавога памочніка Cortana ў аперацыйных сістэмах Windows.
На замену Cortana прыйдзе Windows Copilot, ён будзе знаходзіцца ў бакавой панэлі Windows 11, каб дапамагаць карыстальніку асвойваць аперацыйную сістэму. Кампанія паказала Cortana ў 2014 годзе ў якасці віртуальнага галасавога памочніка для Windows Phone 8.1. У 2015 годзе Cortana з’явіўся на камп’ютарах з Windows 10.
Аднак галасавы памочнік не быў папулярны ў карыстальнікаў. У 2020 годзе Microsoft закрыла адпаведную праграму для iOS і Android і спыніла падтрымку Cortana ў навушніках Surface ды іншых прыладах. Сэрвіс будзе па-ранейшаму даступны ў Outlook Mobile, Microsoft Teams Mobile, Team display і Teams room.
Microsoft заклікае краіны стварыць рэгулятараў АІ і сістэму ліцэнзавання
Microsoft заклікае краіны стварыць рэгулятараў АІ і сістэму ліцэнзавання
Microsoft абвінаваціла Кітай у сачэнні за крытычнай інфраструктурай ЗША
Microsoft абвінаваціла Кітай у сачэнні за крытычнай інфраструктурай ЗША
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Читать на dev.by