Microsoft заклікае пісаць код на любімай мове хакераў дзеля бяспекі

Microsoft нядаўна апублікавала блогпост, у якім папрасіла распрацоўшчыкаў драйвераў для Windows пісаць код на Rust.

1 каментарый

Microsoft падкрэсліла, што бяспека кода драйвераў мае крытычнае значэнне, таму што гэтыя кампаненты ўзаемадзейнічаюць непасрэдна з «жалезам». Каманда фірмовых гаджэтаў Surface актыўна ўдзельнічае ў опенсорсным праекце windows-drivers-rs, які дапамагае запускаць і ўсталёўваць драйверы, напісаныя на Rust, на гэтых прыладах.

Rust стаў даволі папулярным у апошнія гады. Microsoft у 2023-м дадала яго ў ядро Windows 11. Таксама яго з боем спрабуе ўкараніць Linux.

Адной з галоўных пераваг Rust лічыцца бяспека памяці, што дазваляе прадухіліць цэлы клас уразлівасцяў, звязаных з доступам да яе. Сярод іншых пераваг — строгая праверка тыпаў, бяспека пры працы з паралелізмам, магчымасці статычнага аналізу, абстракцыі падчас кампіляцыі і сумяшчальнасць з іншымі мовамі праграмавання.

Хакеры любяць Rust за тое, што ён спалучае бяспеку памяці і высокую прадукцыйнасць з нізкаўзроўневым кантролем, дазваляючы ствараць як надзейныя ахоўныя інструменты, так і цяжкавыяўляльнае шкоднаснае ПЗ. Нават амерыканскія ўлады заклікаюць ІТ-кампаніі аддаваць перавагу мовам накшталт Rust з высокай бяспекай памяці, каб знізіць колькасць уразлівасцяў і павысіць надзейнасць ПЗ. Google сцвярджае, што Rust-распрацоўшчыкі нашмат прадуктыўнейшыя за калег, якія працуюць з С++.

Белы дом заклікаў распрацоўшчыкаў пераходзіць на МП, якія гарантуюць бяспечную працу з памяццю
Па тэме
Белы дом заклікаў распрацоўшчыкаў пераходзіць на МП, якія гарантуюць бяспечную працу з памяццю
Google: Rust-распрацоўшчыкі ўдвая прадуктыўнейшыя за распрацоўшчыкаў на C++
Па тэме
Google: Rust-распрацоўшчыкі ўдвая прадуктыўнейшыя за распрацоўшчыкаў на C++

Читать на dev.by