Microsoft прадасць Ubisoft правы на воблачны геймінг Activision Blizzard
Ва ўгоду ўвойдуць усе цяперашнія гульні студыі, а таксама тыя, якія з’явяцца ў найбліжэйшыя 15 гадоў. Дамова будзе бестэрміновай і пачне дзейнічаць пасля зліцця Microsoft і Activision Blizzard.
Пагадненне азначае, што Microsoft не зможа выпускаць гульні студыі ў сваім сэрвісе для «воблачнага» геймінгу. Ubisoft можа рабіць тайтлы даступнымі на любых іншых стрымінгавых пляцоўках. Студыя заявіла, што яе гульні з’явяцца ў сэрвісе Ubisoft+ Multi Access.
Ubisoft выплаціць фіксаваную суму за ўгоду, таксама прадугледжаныя кампенсацыі за колькасць гадзін, праведзеных карыстальнікамі ў гульнях. Акрамя таго, новае пагадненне не паўплывае на раней заключаныя дамовы з Nvidia, Boosteroid і Nware, удакладнілі ў Microsoft.
У кампаніі мяркуюць, што пагадненне з Ubisoff пераканае антыманапольныя органы Вялікабрытаніі ўхваліць угоду са студыяй. CMA вывучыць прапанову і вынесе рашэнне да 18 кастрычніка.
Читать на dev.by