Microsoft працуе над АІ-ботам для Xbox
Кампанія тэсціруе чат-бота на аснове штучнага інтэлекту, каб аўтаматызаваць працэсы падтрымкі карыстальнікаў.
Паводле даных крыніц Тhe Verge, распрацоўшчыкі ствараюць «АІ-персанажа», які актывуецца пры запыце службы падтрымкі Xbox. Будучы бот — частка маштабнейшых намаганняў Microsoft па ўкараненні АІ у сэрвісы платформы.
Чат-бот падключаны да базы службы падтрымкі і можа адказваць на пытанні і нават вяртаць грошы за гульні. У планах кіраўніцтва Xbox пашырыць функцыянал бота, каб ён мог апрацоўваць усе запыты службы.
Таксама кампанія працуе над укараненнем функцый штучнага інтэлекту ў распрацоўку і дыстрыбуцыю гульняў. Гэта ўключае прымяненне АІ у геймдызайне, напісанне сцэнароў, стварэнне NPC-персанажаў з АІ, тэсціраванні гульняў.
Акрамя таго, Microsoft разглядае магчымасць стварэння віртуальных агентаў для мадэрацыі кантэнту на платформе Xbox, а таксама дапамогі пры арбітражы спрэчных момантаў.
Читать на dev.by