Летась Microsoft вырашыла часова не пераглядаць зарплат супрацоўнікаў нягледзячы на заслугі. Кампанія вернецца да той практыкі з новага цыклу перфоманс-рэв’ю, які пачаўся ў красавіку, але распаўсюджвацца яна будзе толькі на некаторых супрацоўнікаў. Якіх — не ўдакладняецца.

На ўсю кампанію пра планы не паведамлялася. Аднак на сходзе супрацоўнікаў 30 красавіка віцэ-прэзідэнт падраздзялення распрацоўкі Microsoft Скот Гатры абвясціў, што сёлета будуць павялічаныя даплаты за высокую прадукцыйнасць. Пра гэта піша Business Insider паводле слоў дзвюх крыніц, якія прысутнічалі на мітынгу.
Microsoft з’яўляецца самай дарагой кампаніяй свету, а яе рынкавая капіталізацыя перавышае $3 трлн. Тым не менш для супрацоўнікаў карпарацыі апошнія гады выдаліся нялёгкімі.
У 2022 годзе Microsoft павялічыла бонусы і выплаты акцыямі некаторым слаям супрацоўнікаў на фоне ўсё большай незадаволенасці ўзнагародай у іхніх шэрагах, каб прадухіліць уцёкі да канкурэнтаў за лепшымі грашыма. Мінулай вясной, на фоне шматтысячных звальненняў у ІТ-індустрыі, Microsoft перастала падымаць аклады і скараціла бюджэт на выплату бонусаў і акцый. Больш за тое, менеджарам было сказана не абмяркоўваць гэтай тэмы з падначаленымі.
Апавяшчэнні аб тым, як сёлета зменіцца ўзнагароджанне супрацоўнікаў дзякуючы добрым вынікам, яны пачнуць атрымліваць прыкладна 15 жніўня, а выплаты — 15 верасня.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.