Microsoft не будзе паднімаць заробкі супрацоўнікам сёлета і паменшыць бюджэт на прэміі
Microsoft вырашыла не паднімаць заробкаў штатным супрацоўнікам сёлета. Пра гэта піша Insider са спасылкай на ліст гендырэктара тэхнагіганта Сацьі Надэлы, разасланы ў сераду.
Microsoft вырашыла не паднімаць заробкаў штатным супрацоўнікам сёлета. Пра гэта піша Insider са спасылкай на ліст гендырэктара тэхнагіганта Сацьі Надэлы, разасланы ў сераду.
Акрамя гэтага, у паведамленні гаворыцца, што Microsoft не будзе выдаткоўваць столькі грошай на выплату бонусаў і ўзнагарод акцыямі, як летась. У гэты час год таму Microsoft планавала наадварот падвышаць узнагароду супрацоўнікам. Чарговы штогадовы цыкл пераацэнкі вынікаў працы супрацоўнікаў пачаўся ў Microsoft у красавіку, тэрмін прэміяльных выплат — у верасні.
Прадстаўнік Microsoft у каментары Insider адзначыў, што ў зменлівых эканамічных умовах і на фоне ўнутранай трансфармацыі кампаніі даводзіцца крытычна пераглядаць падыход да інвеставання ў супрацоўнікаў, бізнэс і будучыню. У рамках гэтага ўзнагароды прыводзяцца ў адпаведнасць з астатнім рынкам. «Нягледзячы на тое, што сёлета мы не будзем павышаць заробкі супрацоўнікам на акладзе, мы працягнем укладвацца ў нашых супрацоўнікаў шляхам прасоўвання па службе, бонусаў і акцый», — сказаў прадстаўнік Microsoft.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.