Microsoft разаслала юзерам емейлы, каб папрасіць выкінуць старыя кампутары
Восенню Microsoft спыніць падтрымку Windows 10 і таму агрэсіўна навязвае карыстальнікам новую версію сістэмы. Звычайна гэта абмяжоўвалася сістэмнымі апавяшчэннямі і паведамленнямі на ўвесь экран падчас абнаўлення «дзясяткі», але цяпер кампанія пачала дасылаць юзерам спам па электроннай пошце.

У емейле Microsoft нагадвае, што з 14 кастрычніка Windows 10 перастане атрымліваць абнаўленні і выпраўленні. Таксама там ёсць спасылка на загрузку Windows 11.
Аднак многія карыстальнікі не змаглі б усталяваць яе, нават калі і захацелі, з-за апаратных патрабаванняў, напрыклад, з-за абавязковай наяўнасці модуля бяспекі TPM 2.0. Паводле некаторых ацэнак, з-за гэтага на Windows 10 застанецца 1 млрд прылад.
Microsoft прапануе відавочнае рашэнне для такіх карыстальнікаў: проста здаць гэтыя кампутары ў трейд-ін, хоць наўрад ці яны будуць мець вялікую каштоўнасць, або адразу набыць новыя з Windows 11 на борце. Ну, а тым, хто мае намер заставацца на «дзясятцы», Microsoft гатовая яшчэ цэлы год пастаўляць крытычныя абнаўленні бяспекі за $30.
Паводле дадзеных Statcounter, Windows 10 належыць 58% усяго сусветнага рынку Windows. Windows 11 таксама паступова павялічвае сваю долю — у лютым ёй належала 38%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
там же вроде мелгомягкие смягчили были требования к железу и этому модулю безопасности? опять, что ли, решили повторить?
ну тогда маркетинг линуха ок.
Где Грета? Куда столько железа? :)
У моей мамы старенький ноут на семёрке до сих пор работает. Как-то без обновлений выживает)
Все на Линукс!