Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft распрацавала тэхналогію абароны ад «візуальнага ўзлому» з дапамогай позірку

Кампанія падала заяўку на рэгістрацыю патэнта на новую тэхналогію. Яна дазваляе адсочваць позірк для абароны інфармацыі на экране камп’ютара ад чужых вачэй.

Пакінуць каментарый

Microsoft распрацоўвае сістэму, якая можа павысіць канфідэнцыйнасць карыстальнікаў. Яна будзе адсочваць рух вачэй для маскіроўкі частак экрана, на якія карыстальнік не глядзіць у дадзены момант.

Тэхналогія будзе карысная ў грамадскіх месцах, дзе канфідэнцыйную інфармацыю могуць убачыць чужыя асобы. Сістэма будзе аўтаматычна размываць або шыфраваць вобласці экрана, якія знаходзяцца па-за фокусам увагі ўладальніка смартфона.

Паводле даных ExtremeTech, тэхналогія прадугледжвае натуральнейшае выкарыстанне прылады замест існых фізічных плёнак і спосабаў зацямнення экрана праз софт. Патэнт апісвае метады «прагназавання позірку», калі сістэма будзе прадбачваць, куды карыстальнік паглядзіць далей.

Новая сістэма захоўвае магчымасці перыферыйнага зроку чалавека, важнага для апрацоўкі атрыманай візуальнай інфармацыі. У часе чытання чалавек факусуецца не толькі на канкрэтных словах і сімвалах, але таксама апрацоўвае інфармацыю, якая знаходзіцца вакол гэтай кропкі фокусу.

Невядома, ці стане тэхналогія рэальным прадуктам, але яна прапаноўвае альтэрнатыву існым метадам абароны канфідэнцыйнасці экрана. Зацямненне экрана і выкарыстанне ахоўных плёнак могуць зрабіць чытанне некамфортным і менш эфектыўным.

Глава ИИ Microsoft считает что любой контент в открытом доступе можно брать для обучения ИИ
Глава ИИ Microsoft считает, что любой контент в открытом доступе можно брать для обучения ИИ 
По теме
Глава ИИ Microsoft считает, что любой контент в открытом доступе можно брать для обучения ИИ
ЕС спытае канкурэнтаў ці падабаецца ім пагадненне Microsoft з OpenAI
ЕС спытае канкурэнтаў, ці падабаецца ім пагадненне Microsoft з OpenAI
Па тэме
ЕС спытае канкурэнтаў, ці падабаецца ім пагадненне Microsoft з OpenAI
Microsoft паведаміла кліентам што за імі шпіёнілі расійскія хакеры
Microsoft паведаміла кліентам, што за імі шпіёнілі расійскія хакеры
Па тэме
Microsoft паведаміла кліентам, што за імі шпіёнілі расійскія хакеры

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.