МТС плануе запусціць расійскі аналаг Youtube
Кампанія вырашыла стварыць паўнавартасны відэахостынг з сэрвісу гульнявога стрымінгу WASD.
Кампанія вырашыла стварыць паўнавартасны відэахостынг з сэрвісу гульнявога стрымінгу WASD.
Кампанія вырашыла стварыць паўнавартасны відэахостынг з сэрвісу гульнявога стрымінгу WASD.
Паводле даных «Камерсанта», на платформе з’явяцца трансляцыі гульняў, а таксама кантэнт ад карыстальнікаў: агляды фільмаў, відэа-блогі, б’юці-блогі ды іншае. Паводле слоў крыніцы, пасля перазапуску «праект мае стаць аналагам Youtube і TikTok». Перазапуск WASD запланаваны на восень 2023 года.
«Ужо закантрактаваны неабходны аб’ём вылічальных магутнасцей, ідзе пашырэнне каманды», — заявіла іншая крыніца. Перазапуск можа абысціся ў 1,5-2 мільярды рублёў. Платформа WASD была запушчаная ў 2019 годзе. Таксама ад 2021 года адзіную платформу «VK Відэа» развівае VK. На тле чутак пра магчымае блакаванне Youtube холдынг «Газпром-Медыя» развівае відэахостынг Rutube.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Прекрасная идея! Успехов!
#сарказм
а как же убийца ютуба Рутуб?
там все попилено и освоено. Заносите новое блюдо
LapshaTube :)
госпадя, у них современные градиенты на герой-секции!!!!