Microsoft зробіць платнымі абнаўленні бяспекі Windows 10 пасля заканчэння падтрымкі
Карыстальнікі атрымаюць платныя абнаўленні бяспекі нават пасля завяршэння падтрымкі АС у 2025 годзе ў рамках праграмы Extended Security Updates (ESU).
«Праграма ESU для Windows 10 будзе ўключаць у сябе крытычныя і/або важныя абнаўлення бяспекі. У рамках праграмы ESU не распаўсюджваюцца новыя функцыі, абнаўленні, не звязаныя з бяспекай, а таксама не выконваюцца запыты на змяненне дызайну. Тэхнічная падтрымка па-за межамі праграмы ESU таксама недаступная», — гаворыцца ў паведамленні Microsoft.
Пасля заканчэння падтрымкі 14 кастрычніка 2025 года ў карыстальнікаў будзе магчымасць зарэгістраваць свой камп’ютар у платнай праграме ESU. Кампанія заявіла, што падрабязнейшая інфармацыя і цэны будуць паказаныя пазней. Паводле даных інсайдараў, новая версія WIndows 12 можа выйсці летам 2024 года. У ёй будуць рэалізаваныя новыя функцыі на базе АІ і падтрымка апаратнага паскарэння АІ у новых працэсарах.
Читать на dev.by