Microsoft выдаліць «Панэль кіравання» з Windows 11
Найбліжэйшым часам Microsoft выдаліць «Панэль кіравання» з Windows 11, паведамляе Neowin.
«Панэль кіравання» прысутнічала ва ўсіх версіях Windows, пачынаючы ад 1.0, якая выйшла ў 1985 годзе. Першыя чуткі пра тое, што кампанія хоча скасаваць гэты кампанент сістэмы, з’явіліся яшчэ ў 2011-м, калі ў сеціва выцеклі скрыншоты Windows 8. Мяркуючы з выяў інтэрфейсу, Microsoft хацела замяніць «Панэль кіравання» новым акном «Параметры», але ў выніку яна засталася на месцы.
Цяпер кампанія ўсё ж вырашыла пакінуць у сістэме толькі меню змены налад, а «Панэль кіравання» канчаткова выдаліць. На старонцы тэхпадтрымкі на афіцыйным сайце Microsoft паведамляецца, што «„Панэль кіравання“ знаходзіцца ў працэсе выключэння [з Windows] на карысць праграмы „Параметры“», сучаснейшай і аптымальнейшай.
Гэта адбудзецца, калі «Параметры» забяспечаць доступ да ўсяго неабходнага карыстальніку. Дакладныя тэрміны выдалення «Панэлі кіравання» не называюцца.
Читать на dev.by