Microsoft спрасціла доступ да воблачнага сэрвісу Azure OpenAI і хоча дадаць туды ChatGPT

Кампанія зрабіла агульнадаступным сэрвіс Azure OpenAI, з дапамогай якога карыстальнікі воблачных тэхналогій могуць дадаваць у свае прадукты АІ-мадэлі GPT-3.5, DALL-E 2, Copilot ды іншыя.

3 каментарыя

Гендырэктар кампаніі Сацья Надэла заявіў, што ChatGPT неўзабаве стане даступны карыстальнікам звычайных сэрвісаў. Для атрымання доступу да Azure OpenAI кліент мае запоўніць анкету з апісаннем свайго прадукту і спосабу выкарыстання тэхналогій. У анкеце трэба расказаць, у якой сферы кампанія будзе ўжываць АІ, хто яе мэтавая аўдыторыя і канчатковыя карыстальнікі прадукту.

Microsoft можа адмовіць у доступе, калі палічыць, што прадукт і мэты апісаныя занадта размыта або сцісла, а таксама не адпавядаюць этычным прынцыпам кампаніі. Раней у лістападзе 2021 года Microsoft абвясціла аб інтэграцыі свайго воблака Azure з прадуктамі OpenAI. У кастрычніку ў падпіску Office была дададзеная праграма для графічных дызайнераў Designer — з інтэграцыяй з DALLE 2 ад OpenAI.

Еўракамісія пярэчыць супраць угоды Microsoft з Activision Blizzard
Па тэме
Еўракамісія пярэчыць супраць угоды Microsoft з Activision Blizzard
Нейрасетка Microsoft імітуе голас паводле 3-секунднага ўзору
Па тэме
Нейрасетка Microsoft імітуе голас паводле 3-секунднага ўзору
Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT
Па тэме
Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT

Читать на dev.by