Microsoft звольніла больш за тысячу чалавек у дадатак да 10 тысяч на пачатку года
За мінулы тыдзень Microsoft скараціла больш за тысячу супрацоўнікаў, паведамілі крыніцы Insider. У асноўным звальненні закранулі спецыялістаў па працы з кліентамі і продажах.
За мінулы тыдзень Microsoft скараціла больш за тысячу супрацоўнікаў, паведамілі крыніцы Insider. У асноўным звальненні закранулі спецыялістаў па працы з кліентамі і продажах.
Раней сёлета Microsoft абвясціла, што пазбавіцца 10 тысяч супрацоўнікаў. Новыя звальненні да ранейшых дачынення не маюць. У рамках іх тэхнагігант распусціў каманду Digital Sales and Success, якая займалася продажамі і тэхпадтрымкай і калісьці налічвала тысячы супрацоўнікаў. Некаторыя лічаць, што яны будуць замененыя штучным інтэлектам.
Таксама былі скасаваныя некаторыя менеджарскія пазіцыі, звязаныя з гэтымі задачамі, а невялікая колькасць супрацоўнікаў перавялі на іншыя аналагічныя ролі. Акрамя гэтага, пацярпелі менеджары інжынерных праектаў і супрацоўнікі маркетынгавых аддзелаў. Паводле слоў адной з крыніц выдання, кампанія больш сканцэнтраваная на тым, каб паскорыць спажыванне сваіх прадуктаў, ніж на дапамозе карыстальнікам.
Кіраўніцтва Microsoft не распаўсюджвалася пра будучыя скарачэнні. Многія менеджары пра гэтыя планы паінфармаваныя не былі, а многія даведаліся пра іх у дзень скарачэнняў. Тлумачэннямі звальненняў у аддзелах продажаў і падтрымкі кліентаў начальства таксама не абцяжарвалася. Акрамя таго, быў значна паменшаны бюджэт на дзелавыя паездкі ды іншыя выдаткі.
Прадстаўнік Microsoft назваў падобныя арганізацыйныя пераўтварэнні неабходнай і стандартнай часткай кіравання кампаніяй. Ён дадаў, што Microsoft працягне аддаваць прыярытэт і інвеставаць у стратэгічна важныя напрамкі, а таксама ажыццяўляць падтрымку кліентаў і партнёраў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.