Далей будзе горш: Microsoft у гэтым квартале не апраўдала чаканняў аналітыкаў
Фінансавая справаздача кампаніі за другі квартал 2022 года не апраўдала чаканняў аналітыкаў.
Выручка кампаніі склала $52,75 мільярда, гэта ўсяго на 2% вышэй ніж паказчык за аналагічны перыяд 2021 года і найслабейшы паказчык гадавой выручкі ад 2016 года. Аналітыкі прадказвалі, што выручка дасягне $52,94 мільярда. Чысты прыбытак кампаніі за квартал — $16,4 мільярда, што горш на 12% за леташні паказчык.
Падзенне звязанае ў тым ліку са спісаннем $1,2 мільярда праз масавае скарачэнне супрацоўнікаў, абвешчанае мінулага тыдня. У гэтую суму ўваходзяць $800 мільёнаў, якія Microsoft выплаціць у якасці выхадной дапамогі скарочаным. Microsoft папярэдзіла, што ў наступным квартале яе фінансавыя паказчыкі працягнуць зніжацца праз падзенне попыту на яе прадукцыю.
Читать на dev.by