Microsoft вярнула расійцам магчымасць спампоўваць Windows без VPN

Windows зноў стала даступная для спампоўкі ў Расіі з афіцыйнага сайта Microsoft, высветлілі «Известия» і пераканаўся РБК. Раней зрабіць гэта можна было толькі пры змене IP-адраса праз VPN.

4 каментарыя

Карэспандэнт «Известий» змог спампаваць АС з двух камп’ютараў. Даступны «памочнік па ўсталяванні Windows» і вобраз самой аперацыйнай сістэмы для запісу на DVD або USB-носьбіт.

Спампаваць можна як самую свежую версію АС — Windows 11 22Н2, так і папярэднія пакаленні — Windows 10, 8.1. і 7. Пры гэтым актываваць софт без ключа не атрымаецца.

Эксперты, з якімі размаўляла выданне, лічаць гэта карэкціроўкай палітыкі карпарацыі ў дачыненні да расійскіх карыстальнікаў, якія ўжо купілі Windows. Яны адзначаюць, што выкарыстанне Windows прыватнымі асобамі не падпадае ні пад якія санкцыі.

Microsoft забараніла карыстальнікам з Беларусі і Расіі спампоўваць Windows 10 і 11 у чэрвені.

Microsoft запретила беларусам и россиянам скачивать Windows 10 и Windows 11
По теме
Microsoft запретила беларусам и россиянам скачивать Windows 10 и Windows 11
Техподдержка Microsoft подтвердила, что запрет на скачивание софта с сайта в Беларуси и России не ошибка
По теме
Техподдержка Microsoft подтвердила, что запрет на скачивание софта с сайта в Беларуси и России не ошибка

Читать на dev.by