Microsoft закрывае чатыры гульнявыя студыі
«Пад нож» пойдуць Arkane Austin, Alpha Dog Studios, Roundhouse Games і Tango Gamework. Першыя тры будуць закрытыя, а Roundhouse Games — паглынутая ZeniMax Online Studios.
Частка супрацоўнікаў згаданых студый пяройдзе ў іншыя каманды Bethesda, астатнія будуць звольненыя. Скарачэнні таксама закрануць некаторых работнікаў выдавецкага і карпаратыўнага аддзелаў Bethesda. Колькі ўсяго людзей у выніку страціць працу, невядома.
Буці сказаў, што Microsoft прыйшлося прымаць цяжкія рашэнні, і патлумачыў апошнія падзеі зменай прыярытэтаў. Кампанія засяродзіцца на блакбастарах і папулярных франшызах. Ён падкрэсліў, што Bethesda з’яўляецца важнай часткай Xbox і што буйныя рэлізы запланаваныя на гэты год.
Belka Games звольніла мінімум 30 чалавек
Belka Games звольніла мінімум 30 чалавек
У инвесторов снова стал расти интерес к игровым стартапам
У инвесторов снова стал расти интерес к игровым стартапам
Читать на dev.by