Microsoft запусціла аўтаномнага Copilot Cowork на базе мадэляў Anthropic
Кампанія дадала тэхналогію Claude Cowork ад Anthropic у свайго карпаратыўнага асістэнта Copilot. Цяпер ён можа не толькі адказваць на пытанні карыстальнікаў, але і самастойна выконваць задачы ў аплікацыях Microsoft 365.
Кампанія дадала тэхналогію Claude Cowork ад Anthropic у свайго карпаратыўнага асістэнта Copilot. Цяпер ён можа не толькі адказваць на пытанні карыстальнікаў, але і самастойна выконваць задачы ў аплікацыях Microsoft 365.
Па словах Microsoft, карыстальнік можа фармуляваць задачу, пасля чаго Copilot аўтаматычна пабудуе план дзеянняў і запусціць яго ў фонавым рэжыме. Для выканання задач агент выкарыстоўвае даныя з сэрвісаў Microsoft 365, уключаючы Microsoft Outlook, Microsoft Teams і Microsoft Excel.
Тэхналогія Cowork аналізуе лісты, сустрэчы, паведамленні і дакументы, каб выконваць рабочыя задачы на аснове кантэксту карыстальніка. Калі сістэме не хапае інфармацыі, яна задае ўдакладняючыя пытанні і запытвае пацвярджэнне перад унясеннем зменаў.
Кампанія чакае, што новая функцыя павінна стаць наступным этапам развіцця Copilot: ад асістэнта да інструмента, які здольны самастойна выконваць рабочыя працэсы. Сярод магчымых сцэнарыяў выкарыстання — аўтаматычная аптымізацыя календара, падрыхтоўка матэрыялаў да сустрэч, збор інфармацыі аб кампаніях і планаванне запуску прадуктаў.
Напрыклад, Copilot можа прааналізаваць расклад у Outlook, прапанаваць перанесці або адмяніць сустрэчы з нізкім прыярытэтам і аўтаматычна дадаць блокі часу для засяроджанай працы. У іншых сцэнарыях сістэма збірае даныя з лістоў і файлаў, рыхтуе аналітычныя дакументы, прэзентацыі і рабочыя табліцы.
Асобны рэжым дазваляе праводзіць хуткія даследаванні кампаній: Cowork збірае фінансавыя справаздачы, навіны і каментары аналітыкаў, пасля чаго фарміруе кароткае рэзюмэ, аналітычную запіску і табліцы з данымі ў Excel.
Функцыя працуе ў рамках стандартных карпаратыўных абмежаванняў бяспекі Microsoft 365: улічваюцца правы доступу карыстальнікаў, палітыкі адпаведнасці і запіс у журнал дзеянняў. Задачы выконваюцца ў абароненым воблачным асяроддзі.
Пакуль Copilot Cowork даступны абмежаванай колькасці кліентаў у рэжыме research preview. Больш шырокае тэставанне ў рамках праграмы Frontier Microsoft плануе пачаць у канцы сакавіка гэтага года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.