Microsoft афіцыйна запусціла падпіску PC Game Pass яшчэ ў 40 краінах
Кампанія дадала яшчэ 40 краін да спісу тых, дзе даступны сэрвіс па падпісцы відэагульняў Xbox Game Pass.
Цяпер падпіску легальна могуць набыць карыстальнікі з Алжыра, Бахрэйна, Балгарыі, Балівіі, Босніі і Герцагавіны, Гватэмалы, Гандураса, Грузіі, Егіпта, Ісландыі, Катара, Кіпра, Коста-Рыкі, Кувейта, Латвіі, Лівіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Марока, Малдовы, Нікарагуа, Амана, Панамы, Парагвая, Перу, Румыніі, Сальвадора, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Славеніі, Туніса, Украіны, Уругвая, Харватыі, Чарнагорыі, Эквадора і Эстоніі.
Ад імя карпарацыі жыхароў новых краін у экасістэме Game Pass павітаў гендырэктар Microsoft Gaming Філ Спенсер. Раней у гэтых краінах з’явілася папярэдняя версія Xbox Game Pass, ёю маглі карыстацца ўдзельнікі праграмы Xbox Insider. Тэсціроўшчыкі атрымліваюць першыя два месяцы падпіскі бясплатна, астатнія першыя тры месяцы аплачваюць падпіску са зніжкай. Агульная колькасць падпісчыкаў Game Pass перавышае 25 мільёнаў чалавек.
Шукаеш працу ў ІТ? Заходзь на jobs.dev.by і першым будзь у курсе самых свежых вакансій
Читать на dev.by