Нейрасетка Midjourney навучылася аб'ядноўваць два відарысы
На пачатку лістапада для нейрасеткі выйшла буйное абнаўленне, у якім з’явілася функцыя Remix. Яна дазваляе аб’ядноўваць два відарысы.

Сэрвіс дазваляе сумяшчаць як ілюстрацыі, створаныя паводле тэкставага запыту, так і спампаваныя з інтэрнэту. Пасля выхаду абнаўлення карыстальнікі пачалі дзяліцца ў сетцы відарысамі, якія ўдалося стварыць. Юзеры паспрабавалі выкарыстаць папулярныя мемы, аб’яднаўшы іх.
Для таго, каб скарыстацца Midjourney, неабходна зайсці на Discord-сервер і выбраць любы канал у раздзеле Newcomer Rooms. У чаце канала трэба ўвесці каманду /settings і ў меню, якое адкрыецца, уключыць пункты MJ Version 4 і Remix mode. Затым каманду /imagine і ў полі prompt уставіць праз прабел спасылкі на два відарысы. Першы відарыс будзе асновай для другога. Згенераваны відарыс з’явіцца ў акне чата.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.