«Мілкшэйк замест мозга»: эсэмэмшчыкі Need For Speed пасварыліся з геймерамі. Тыя не разгубіліся

Твітэр-акаўнт Need for Speed апынуўся ў цэнтры скандалу, калі пачаў рэзка адказваць незадаволеным карыстальнікам.

Пакінуць каментарый

Афіцыйны акаўнт гульні параіў незадаволенаму цэннікам карыстальніку «паплакаць або купіць за звычайную цану». Пазней менеджар акаўнта напісаў, што ў геймера «мілкшэйк замест мозга». Геймеры адказалі гэтак жа рэзка: многія заявілі, што з падобным стаўленнем не будуць купляць Unbound, а знойдуць пірацкую версію.

Праз суткі пасля сваркі акаўнт выдалілі, а прадстаўнікі распрацоўшчыкаў папрасілі прабачэння перад гульцамі. «Прызнаем, што крыху захапіліся хайпам на тле хуткага рэлізу і некаторыя нашы адказы перасеклі мяжу. Просім прабачэння ў фанатаў, якіх знервавалі. Надалей будзем лепшымі. Убачымся на наступным тыдні», — пазначана ў паведамленні. Публікацый пра гульню не будзе да рэлізу 2 снежня. Гульня выйдзе на ПК, PS5 і Xbox Series X|S.

VK плануе распрацаваць свой гульнявы рухавік да 2025 года
Па тэме
VK плануе распрацаваць свой гульнявы рухавік да 2025 года
Геймер дасягнуў максімальнага ўзроўню ў Call Of Duty: Modern Warfare 2 без аніводнага забойства
Па тэме
Геймер дасягнуў максімальнага ўзроўню ў Call Of Duty: Modern Warfare 2 без аніводнага забойства
Вінаватыя санкцыі: Activision Blizzard адвязвае нумары тэлефонаў ад уліковых запісаў расійскіх геймераў
Па тэме
Вінаватыя санкцыі: Activision Blizzard адвязвае нумары тэлефонаў ад уліковых запісаў расійскіх геймераў

Читать на dev.by