Мінчук хацеў падзарабіць у TikTok — зарабіў мінус 10К рублёў

46-гадоваму мінчуку прапанавалі падпрацаваць у TikTok — праца была звязаная з прасоўваннем тавараў на гандлёвай пляцоўцы сацсеткі. Асаблівасцю падпрацоўкі было тое, што на рахунку ў акаўнце мусіла знаходзіцца сума, якая перавышае кошт тавару, які прасоўваецца. Сумную гісторыю распавялі сталічныя праваахоўнікі.

Пакінуць каментарый

Мінчук пагадзіўся на прапанаваныя ўмовы, зарэгістраваўся і стварыў асабісты кабінет. На працягу месяца ён папаўняў свой рахунак, выконваў заданні і вывеў заробленае — каля 200 рублёў.

Праз некаторы час для прасоўвання пачалі трапляцца дарагія тавары. Мужчына вымушаны быў залічыць на свой акаўнт буйную суму. Калі грошы скончыліся, ён вырашыў спыніць супрацоўніцтва і вярнуць укладзенае, але зрабіць гэтага не здолеў.

Агульная сума шкоды склала больш за 10 тысяч рублёў. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства.

Праваахоўнікі заклікаюць не верыць абяцанням лёгкага заробку ў інтэрнэце і перад тым, як укладваць грошы ў нейкія праекты, правяраць дакладнасць прапановы з дапамогай пошуку ў браўзеры або праз тэлефоны арганізацый на іх афіцыйных сайтах.

СММ-шчык з Пінска падмануў 135 чалавек у розных краінах. Зарабіў шмат грошай і крымінальную справу
Па тэме
СММ-шчык з Пінска падмануў 135 чалавек у розных краінах. Зарабіў шмат грошай і крымінальную справу
Гродзенцу далі 13 гадоў калоніі з-за біткойнаў
Па тэме
Гродзенцу далі 13 гадоў калоніі з-за біткойнаў

Читать на dev.by