Мянчук у калоніі вывучыўся на праграміста, уладкаваўся ў ІТ-кампанію і скраў гаджатаў на 100 тыс. рублёў
У Мінску будуць судзіць 36-гадовага праграміста, якога абвінавачваюць па трох артыкулах крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе дзяржагенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру.
Паведамляецца, што мужчына быў неаднаразова судзімы. У часе адбыцця пакаранне ў месцах пазбаўлення волі ён вывучыўся на ІТ-спецыяліста. Пасля вызвалення ўладкаваўся тэхнікам-праграмістам у камп’ютарную фірму, дзе атрымліваў больш за 7,5 тысяч рублёў на месяц.
Аднак гэтых грошай яму не хапала праз цягу да азартных гульняў.
«У сувязі з чым у перыяд ад сакавіка да жніўня 2024 года ў некалькі этапаў ён скраў на працы ноўтбукі і графічны планшэт, частка з якіх была абсалютна новай. Выкрадзеную маёмасць зламыснік здаў у ламбарды. Агульная сума нанесенай кампаніі шкоды склала больш за 100 тыс. рублёў», — паведамляе агенцтва.
Калі нястачу выявілі, работніка звольнілі. Ён у адплату блакаваў і парушаў працу камп’ютарнай сістэмы фірмы, у сувязі з чым арганізацыя панесла страты на суму большую за 5 тысяч рублёў.
Таксама стала вядома, што ў названы перыяд мужчына прысабечыў яшчэ тры ноўтбукі і мабільны тэлефон агульным коштам 31,3 тысячы рублёў, якія таксама здаў у ламбарды, а атрыманыя грошы выдаткаваў на стаўкі ў анлайн-казіно.
Менчука будуць судзіць за крадзеж, прысваенне альбо растрату, а таксама за знішчэнне, блакаванне або мадыфікацыю камп’ютарнай інфармацыі.
Читать на dev.by