Мінскі шэрынг Kolobike распрадае ровары, можа зачыніцца
Шэрынгавы сэрвіс Kolobike нядаўна выставіў аб’яву аб продажы ровараў, а ягоны сайт зараз недаступны. Як высветліў Office Life, гэта звязана з будучай рэарганізацыяй праекта.
Аб’ява з’явілася на «Куфары» 12 снежня. У ёй сказана, што арганізацыя рэалізуе прыналежныя ёй ровары, якія выкарыстоўваліся гарадскім велашэрынгам і з якіх зняты GPS-трэкер. Журналістам пацвердзілі, што Kolobike распрадае ровары — у сувязі з будучай рэарганізацыяй ці магчымым закрыццём.
У кампаніі сказалі, што рынак шэрынгавых сэрвісаў моцна змяніўся. Электрасамакаты на ім паступова выціснулі ровары, і за апошні сезон у Kolobike моцна ўпалі паказчыкі. Там плануюць абнавіць парк і да новага сезона закупіць электрасамакаты, калі атрымаецца рэалізаваць усе ровары па добрай цане. У адваротным выпадку ў пачатку наступнага сезона праект можа закрыцца.
Kolobike заснаваў беларус Вадзім Асіпчык у 2019 годзе. Праект развівае кампанія «Колабайк». У ёй з сярэдзіны сакавіка 2020 года Асіпчыку належыць доля ў 30%, астатнія 70% — у беларускага бізнесмена Валерыя Шамрылава.
На беларускім рынку зараз тры буйных шэрынгавых сэрвіса з электрасамакатамі: Whoosh, Eleven і Яндэкс Go. За мінулы сезон у пракаце на вуліцах сталіцы знаходзілася каля 15 тысяч электрасамакатаў.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Желаю колобайку отрицательный прирост прибыли! Люди помнят 2020, Вадимка
Пользователь отредактировал комментарий 17 декабря 2025, 15:50
Распродадут старые, закупят новые