Мінюст ЗША збіраецца падаць антыманапольны пазоў супраць Google
Міністэрства юстыцыі ЗША плануе падаць у суд на кампанію праз дамінаванне пашукавіка на рынку лічбавай рэкламы.

Чакаецца, што справа будзе пададзеная ў федэральны суд да канца гэтага тыдня. Паводле даных Bloomberg, пазоў стане другой манапольнай справай ведамства супраць Google, а таксама пятай буйной справай у ЗША, што аспрэчвае дзелавыя інтарэсы кампаніі. Раней супраць Google пазовы падалі тры генпракуроры амерыканскіх штатаў.
У пазовах пракурораў сцвярджаецца, што карпарацыя дамінуе на рынках анлайн-пошуку, рэкламных тэхналогій і праграм на Android. Гэта з’яўляецца парушэннем антыманапольнага заканадаўства. У кампаніі заявілі, што рынак анлайн-рэкламы з’яўляецца перапоўненым і канкурэнтным.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.